З кваском! Нарэшце ляхавічане і госці горада змогуць наталіць смагу натуральным хлебным квасам мясцовай вытворчасці

Гатуе квас Аксана Клапаценка.

Нарэшце ляхавічане і госці горада змогуць наталіць смагу натуральным хлебным квасам мясцовай вытворчасці – новым і адначасова добра знаёмым. Як расказала дырэктар каапрама Галіна Якубец, на прадпрыемстве пачаў работу цэх безалкагольных напіткаў. Адрамантавалі, мадэрнізавалі старое абсталяванне, устанавілі новае сантэхнічнае, зрабілі водаправод, касметычны рамонт будынка.

Пробная партыя напітку паступіла ў продаж. Купіць бачкавы квас можна на рыначнай плошчы і каля магазіна “Родны кут” (каля цэнтральнай аптэкі). Пакупніцкі попыт пакажа, ці па смаку ён спажыўцам. У планах каапрама і выпуск іншых напіткаў па ўласнай рэцэптуры.

Дарэчы, гэтай падзеі папярэднічала “доўгая дарога ў дзюнах”. Неаднойчы ставіў задачу перад райпо старшыня райвыканкама: расшырце асартымент – выпусціце ляхавіцкі квас. Пісала пра гэта і раёнка. Тады ж былі і абяцанні райпо, што летам 2014 года ляхавічане пакаштуюць напітак мясцовай вытворчасці. Пакаштуем яго сёлета.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *