Выдатны дзень, каб кінуць курыць. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўстанавіла дату 31 мая днём без тытуню

Амаль чатыры дзесяцігоддзі назад Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўстанавіла дату 31 мая днём без тытуню. Асноўная мэта – расказаць пра шкоду курэння і неабходнасць барацьбы з гэтай небяспечнай звычкай, якая з’яўляецца адной з асноўных прычын розных захворванняў і смяротнасці.
Тэма сёлетняга Сусветнага дня без тытуню прысвечана не традыцыйным цыгарэтам, а іх сучасным заменнікам – электронным. Гэта новая хваля пагрозы, дзе колішнія небяспекі маскіруюцца пад інавацыі. Звыклыя цыгарэты дапаўняюцца цэлым арсеналам тэхналагічных устройстваў, пад уздзеянне якіх трапляюць падлеткі і моладзь. Маштаб праблемы палохае. Згодна статыстыкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, сёння ў свеце 40 мільёнаў падлеткаў ва ўзросце 13-15 гадоў ужываюць хаця б адзін тытунёвы прадукт. З іх 15 мільёнаў выкарыстоўваюць электронныя цыгарэты. Прычым, менавіта падлеткі ў сярэднім у дзевяць разоў часцей дарослых аддаюць перавагу вэйпам. Адна з мэт сёлетняга Сусветнага дня супраць тытуню – расказаць праўду пра вэйпы і іх шкоду здароўю.
Як адзначылі ў абласным ЦГЭіГЗ, курэнне выклікае залежнасць і не мае значэння, цыгарэты гэта, трубка ці сучасныя электронныя прыстасаванні. У межах акцыі «Брэстчына супраць тытуню» спецыялісты арганізацый аховы здароўя рэалізуюць міні-праекты «Я ведаю свае паказчыкі» (вымяраецца артэрыяльны ціск, праводзіцца спіраметрыя), чэлендж з хэштэгам «#Некуризаймисьспортом» у сацыяльных сетках і телеграм-каналах. З удзелам валанцёраў праходзяць вулічныя акцыі, флэшмобы: «Выдатны дзень, каб кінуць курыць», «Я выбіраю здароўе!», дыялогавая інтэрактыўная пляцоўка «Я не куру і гэтым ганаруся!». У населеных пунктах, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекту «Здаровыя гарады і пасёлкі», арганізоўваюцца тэматычныя мерапрыемствы. У маі праводзіўся шэраг гарачых тэлефонных ліній па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння.
Галіна КАНЬКО.

