Каб бюджэт быў поўным, а плацяжы празрыстымі. У другую нядзелю ліпеня адзначаецца Дзень работнікаў падатковых органаў
У другую нядзелю ліпеня адзначаецца Дзень работнікаў падатковых органаў. Гэта свята тых, хто штодня робіць нябачную, але вельмі важную справу – забяспечвае поўнае і своечасовае паступленне падаткаў у бюджэт.
На Ляхавіччыне гэту місію выконвае калектыў упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне ІМПЗ па Баранавіцкім раёне. Галоўны прынцып яго работы – дапамагчы плацельшчыку, а не пакараць.

На 1 ліпеня на ўліку ў якасці плацельшчыкаў ва ўпраўленні знаходзяцца 381 юрыдычная асоба і 401 індывідуальны прадпрымальнік, а таксама
больш за 21 тысячу фізасоб. Асаблівую ўвагу падаткавікі надаюць развіццю сістэмы падатку на прафесійны даход. На сёння яго плацельшчыкамі ў нашым раёне з’яўляюцца 389 фізічных асоб, якім даступны 87 дазволеных відаў дзейнасці.
– Для прымянення падатку на прафесійны даход фізічная асоба абавязана выкарыстоўваць лічбавую платформу – дадатак «Падатак на прафесійны даход». У электронным выглядзе самастойна фарміруюцца чэкі, а пасля Міністэрствам выстаўляецца аплата. Гэта вельмі зручна, бо не трэба прыходзіць у інспекцыю, што не перашкаджае вытворчаму працэсу. На спецыяльны падатковы рэжым маюць права фізічныя асобы, якія атрымліваюць прафесійны даход ад ажыццяўлення самастойнай прафесійнай і рамеснай
дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы
аграэкатурызму, – уводзіць у курс справы начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне ІМПЗ па Баранавіцкім раёне Валянціна Варанчак.

З 1 ліпеня пачаў дзейнічаць новы парадак выплаты фіксаванага ўзносу для плацельшчыкаў падатку: незалежна ад таго, будуць яны працаваць ці не, агульная стаўка выплаты складае не менш за 45 рублёў, для пенсіянераў – не менш за 18 рублёў. Галоўны паказчык працы ўпраўлення – гэта напаўненне бюджэту. За першае паўгоддзе забяспечана паступленне падаткаў, збораў і іншых плацяжоў у суме 23 155,1 тысячы рублёў. Найбольшую долю паступленняў традыцыйна забяспечваюць дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы з доляй дзяржаўнай уласнасці – іх уклад склаў 71,2 працэнта ад агульнага аб’ёму.

Упраўленне актыўна пераходзіць на сучасныя формы
ўзаемадзеяння з бізнесам. Валянціна Варанчак падкрэслівае важнасць электронных сэрвісаў:
– Суб’екты прадпрымальніцтва – індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы – працуюць з намі пераважна ў электронным фармаце. Мы пераходзім на электронны дакументазварот. Сучасныя праграмы дазваляюць аўтаматычна весці ўлік, фарміраваць падатковую дэкларацыю і карыстацца разнастайнымі даведнікамі і базамі даных. А значыць – эканоміць час і звесці памылкі да мінімуму. Напярэдадні прафесійнага свята калектыў упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі прымае віншаванні і працягвае працаваць над павышэннем якасці абслугоўвання і празрыстасцю падаткавых працэсаў. – Наша галоўная задача разам з павелічэннем бюджэтных паступленняў – і стварэнне ўмоў, каб плацельшчык адчуваў сябе ўпэўнена. Дзякуй калегам за адказныя адносіны да справы, кампетэннасць і прафесіяналізм, – падкрэслівае Валянціна Варанчак і з цеплынёй узгадвае ветэранаў службы.
– Менавіта нашы ветэраны заклалі традыцыі, забяспечылі надзейны фундамент для сучаснай падатковай сістэмы і перадалі каштоўны вопыт. З прафесийным святам, паважаныя калегі! Здароўя вам, спраў-
джвання жаданняў і міру. Няхай вашы адказнасць і кампетэнтнасць і далей служаць дабрабыту краіны, – адрасуе словы віншавання Валянціна Варанчак.
Напярэдадні прафесійнага свята ва ўрачыстай абстаноўцы за добрсумленную працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у агульныя вынікі работы падатковых органаў вобласці начальнік упраўлення Валянціна Варанчак узнагароджана Граматай ІМПЗ па Брэсцкай вобласці. У прафесіі яна больш за тры дзесяцігоддзі і заслужыла аўтарытэт і прызнанне калег. Ляхавіцкая падатковая інспекцыя стала яе першым і адзіным месцам працы. За лічбамі,нормамі і паказчыкамі стаяць людзі, якія штодня добрасумленна забяспечваюць фінансавы фундамент Ляхавіччыны.
Паважаныя работнікі і ветэраны падатковых органаў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў!
Падатковая служба была і застаецца надзейнай апорай дзяржавы. Ад нашай адказнай і няпростай працы залежыць дабрабыт усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.
У наша прафесійнае свята прыміце словы ўдзячнасці за ўнесены ўклад у нашу агульную справу. Жадаем высокіх дасягненняў, поспехаў у справах, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім! Няхай гэта свята прынясе вам толькі радасць і шчасце, гонар за дачыненне да гэтага дня. Няхай не змяншаецца энергія дабра, будуць святло і цеплыня ў вашым доме, а вашы сэрцы сагравае любоў блізкіх людзей.
Першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне Цімошчык А. А.

