Выбар у імя будучыні. 19-20 кастрычніка 1996 года адбыўся першы Усебеларускі народны сход
19-20 кастрычніка 1996 года адбыўся першы Усебеларускі народны сход. Праз 30 гадоў беларусы ўсведамляюць важнасць кожнага прынятага падчас пасяджэнняў Усебеларускага народнага сходу рашэння. Сёння мы бачым, што кожнае з іх умацоўвала беларусаў, яднала, абараняла ад ідэй, што вядуць да расколу
і эканамічнага заняпаду. Гэта сёння мы разважаем так. Перанесціся ў той складаны 1996 год, калі УНС упершыню сабраў дэлегатаў
з усёй Беларусі абмеркаваць надзённае, а надзённае было вызначэннем нашага лёсу.
Умовы сходу ўскладняла палітычная абстаноўка ў краіне і па-за яе межамі: апазіцыйныя сілы парламента ішлі супраць курса, прапанаванага маладым Прэзідэнтам, і працавалі на раскол грамадства, дэстабілізавалі сітуацыю ў дзяржаве. А маладой дзяржаве была неабходна перазагрузка і настройка на новы лад жыцця. Тады на УНС ускладалі надзеі на тое, што ўсе галіны ўлады аб’яднаюцца ў далейшым супрацоўніцтве.

Слоган сходу гаварыў сам за сябе – «Толькі народ мае права вырашаць свой лёс». Беларусы стаміліся, што іх лёс вырашаюць не зацікаўленыя ў дабрабыце народа структуры: досыць жыць па сцэнарыі заходніх саветчыкаў і іх засланнікаў ва Урадзе.


Фото: https://vns.gov.by/ru/istoriya-ru/
Тады беларускі народ падтрымаў маладога Кіраўніка, які прапанаваў разгледзець і абмеркаваць важнейшыя пытанні –
сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996-2000 гады, а таксама пытанне ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Па сутнасці стаяла адно важнае пытанне: з парламенцка-прэзідэнцкай краіны стварыць прэзідэнцкую з моцным Кіраўніком, за якім – рашэнні на дабрабыт і яднанне народа. І менавіта станоўчы адказ беларускага народа даў старт новаму вітку развіцця краіны.

Фото: https://vns.gov.by/ru/istoriya-ru/
Да абмеркавання падключыліся ўсе – гэта навіна ўскалыхнула грамадства, зразумела, народ стаміўся жыць, лічы, апошнім днём, не ведаючы, да чаго прывядуць палітычныя баталіі заўтра. Патрабаваліся жорсткія, але дзейсныя меры. Кіраўнік дзяржавы склікае ўнікальны сход, дзе інтарэсы прадстаўляюць усе слаі грамадства. Да вылучэння дэлегатаў падключаюцца калгасы і саўгасы, прадпрыемствы, навучальныя ўстановы, воінскія часці, вылучэнне адбывалася і па месцы жыхарства. Змяненні чакаліся ўсюды, і кожны з прадстаўнікоў абараняў інтарэсы свайго кола. На сход адпраўлялі з канкрэтнымі прапановамі – ад зямельных ідэй да маладзёжных ініцыятыў.
Больш за 100 дэлегатаў выказалі жаданне прыняць
удзел у абмеркаванні даклада Прэзідэнта. Шмат слоў было сказана ў залік прапаноў Кіраўніка дзяржавы – перш за ўсё краіне патрабавалася палітычная стабільнасць, трэба бало вельмі хутка дзейнічаць, каб спыніць крызісныя з’явы ў грамадстве, асабліва ў эканоміцы, не згубіць, што было ўжо напрацавана. А новая праграма прапаноўвала канкрэтныя дзеянні, якія спрыяюць павышэнню жыццёвага ўзроўню грамадзян, глыбокія структурныя пераўтварэнні і эканамічны рост.
Здаецца, увесь свет чакаў вынікаў работы сходу, бо менавіта там выпрацоўваўся далейшы сцэнарый жыцця, а на справе ўмацоўваўся характар беларусаў. Заходнікі дыктавалі свой сцэнарый, яны не верылі, што абраны шлях выведзе беларусаў з крытычнай сітуацыі. Прэзідэнт тады ўжо акцэнтаваў: апошняе слова – за Усебеларускім народным сходам, бо гэта слова народа.
Па выніках работы УНС была прынята рэзалюцыя. Сёння мы ўдзячны Прэзідэнту за смеласць і адказнасць, якой не пабаяўся малады кіраўнік, таму пакаленню беларусаў за правіль-
насць у выбары будучыні. 24 лістапада 1996 года назначаецца рэферэндум. Народ гатовы быў выказаць сваё слова і зрабіў гэта большасцю галасоў.
У той час «Ляхавіцкі веснік» стаў пляцоўкай для абмеркаванняў важнейшай падзеі. Калгаснікі, працаўнікі сацыяльна-культурнай сферы, студэнты, вайскоўцы выказвалі свае меркаванні на старонках раёнкі, часам занадта эмацыйна, але заўжды ў залік мірнай і эканамічна стабільнай будучыні.

У матэрыяле «Амбіцыі праблем не вырашаць» за 25 кастрычніка 1996 года гаворыцца пра вялікую актыўнасць падчас абмер-
кавання праекта Канстытуцыі. Павышаная актыўнасць – вынік трыумфальнага выступлення і прапаноў Прэзідэнта краіны
пасля пасяджэння УНС. Адзін з тых, хто ў 1996 годзе
прадстаўляў наш раён на УНС, – старшыня калгаса «Беларусь» Віталій Бусько. Вынік сустрэчы адназначны – народ за мірнае, аргументаванае вырашэнне ўсіх пытанняў.
Важнае бачыцца здалёк. Час прайшоў і стала зразумела, што першае пасяджэнне УНС узяло пад кантроль сітуацыю і больш не выпускала. Гонар за тое, што малады кіраўнік не пабаяўся ўзваліць на сябе такую адказнасць за лёс краіны. Мільёны беларусаў, якія жылі ў поўным палітычна-грамадскім хаосе, паверылі Прэзідэнту. А ён абяцаў – выканаў. Сход падарыў традыцыю вырашаць разам. УНС – гэта так па-беларуску!
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.


