Не дзіцячая адказнасць. Жыхар Ляхавіцкага раёна захоўваў дома зброю

На пачатку ліпеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса за незаконнае захоўванне па месцы жыхарства агнястрэльнай зброі ў дачыненні да жыхара раёна 1967 года нараджэння. РАСК праводзіць расследаванне.

Згодна з законам, такія супрацьпраўныя дзеянні караюцца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам,
або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.