Форма мяняецца, камфорт – застаецца. З 6 жніўня для жыхароў аграгарадка Нача і бліжэйшых населеных пунктаў будзе працаваць перасоўная каса банка

Для жыхароў аграгарадка Нача і бліжэйшых населеных пунктаў мяняецца форма банкаўскага абслугоўвання. Цяпер атрымаць банкаўскія паслугі можна будзе праз перасоўную касу банка.

– Праведзены аналіз работы, даступнасці і якасці прадастаўляемых банкаўскіх паслуг у гэтай мясцовасці. І прынята рашэнне, што ў сельскіх населеных пунктах для работы падыходзіць мена-
віта перасоўны фармат. Для супрацоўнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» важна захаваць увесь спектр паслуг незалежна ад месца атрымання. Таму фармат абслугоўвання мяняецца. Плануем, што наш мабільны банкаўскі цэнтр пашырыць маршрут і будзе абслугоўваць насельніцтва там, дзе паслугі запатрабаваны, – адзначыла начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк»
Рыта Пракуда.

З 6 жніўня для жыхароў аграгарадка Нача і бліжэйшых населеных пунктаў будзе працаваць перасоўная каса банка. Яна будзе размяшчацца на пляцоўцы каля будынка Начаўскага сельвыканкама.

Графік работы наступны: каса працуе першы, другі, трэці і пяты чацвер кожнага месяца з 14.00 да 16.00.

Далучаемся да новага фармату!