Ёсць перспектыва. Астатняе залежыць ад кожнага. Як спрацаваў Ляхавіцкі раён сёлета ў першым паўгоддзі, якія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця можна занесці ў залік, а якім паставіць нездавальняюча, хто з прадпрыемстваў і арганізацый паказаў плюсы, а «дзякуючы» каму раён мінусуе?
Як спрацаваў Ляхавіцкі раён сёлета ў першым паўгоддзі, якія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця можна занесці ў залік, а якім паставіць нездавальняюча, хто з прадпрыемстваў і арганізацый паказаў плюсы, а «дзякуючы» каму раён мінусуе? Якое выйсце з незайздроснай сітуацыі бачыць кіраўніцтва прадпрыемстваў? Ад вырашэння ўзнятых пытанняў залежыць, як Ляхавіччына будзе развівацца далей, а значыць, і дабрабыт кожнага жыхара раёна. Пра гэта ішла размова на жнівеньскім пасяджэнні райвыканкама, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны за першыя шэсць месяцаў 2026 года. Ляхавіцкі раён дэманструе дынаміку развіцця ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, і такая тэндэнцыя павінна стаць пастаяннай. Тым больш што рэзервы для яшчэ больш паспяховай работы адназначна ёсць. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня райвыканкама Мікалай Мароз.
Плюсы-мінусы
ў паказчыках
Намеснік старшыні райвыканкама Людміла Матчэня расказала, што ў цэлым эканоміка раёна паказвае стабільна станоўчы вынік. Зроблены аналіз па асноўных паказчыках. Так, за азначаны перыяд дасягнуты ўстаноўленыя прагнозныя параметры па тэмпах росту інвестыцый у асноўны капітал (заданне – 103,3 працэнта, выкананне – 104,1 працэнта), намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (заданне – 110,5 працэнта, выкананне – 115,8 працэнта), зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ і паслуг. Акрамя таго, Ляхавіцкі раён забяспечыў станоўчую дынаміку росту па шэрагу паказчыкаў, сярод якіх – прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль, экспарт тавараў, турыстычных паслуг, будаўніцтва жылля.
Разам з тым, па словах Людмілы Матчэня, даведзенае заданне па некаторых паказчыках не выканана. У першую чаргу, размова ідзе пра будаўніча-мантажныя работы, дзе назіраецца адмоўная дынаміка, – аб’ём работ знізіўся на 1,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года. Зніжэнне дапушчана па прычыне зацягвання тэрмінаў праектнымі арганізацыямі па распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі і атрыманні экспертызы па праектах, якія рэалізуюць сельгаспрадпрыемствы, а таксама нізкі тэмп засваення сродкаў па аб’екце «Будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу ў г. Ляхавічы», таксама несвоечасова здаюцца акты выкананых будаўніча-мантажных работ.

Не дасягнуты паказчыкі па тэмпах росту прамысловай вытворчасці, рознічнага тавараабароту, валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, у сферы будаўніцтва – мантажных работ. Людміла Матчэня падкрэсліла, што нягледзячы на захаванне станоўчай дынамікі і забеспячэнне прыросту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці, планавае заданне па раёне (109,5 працэнта) не выканана. Асноўнай прычынай называецца зніжэнне тэмпаў прыросту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці на СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» (103,4 працэнта), ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас» (44 працэнты). Аднак, як расказала Людміла Матчэня, пасля прыняцця адпаведных мер сітуацыя на малочным заводзе стабілізавалася і, па інфармацыі кіраўніцтва прадпрыемства, па выніках 7 месяцаў гэтага года яна палепшылася. І на заводзе «Металапластмас» кіраўніцтва прымае неабходныя меры па выхадзе з мінусаў, і перспектывы таксама станоўчыя.
Па факце
Намеснік старшыні райвыканкама спынілася на тым, што ў першым паўгоддзі прамысловыя прадпрыемствы раёна актыўна праводзілі мадэрнізацыю вытворчасці, закуплена новае абсталяванне, укараняюцца энергаэфектыўныя тэхналогіі і абнаўляецца аўтатранспартны парк. Так, у маі на ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» завершаны інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі кансервавага цэха (фінансаванне склала больш за два мільёны рублёў), які быў уключаны ў пералік рэспубліканскіх праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва». Ляхавіцкі малочны завод набыў абсталяванне для лабараторыі, вядзецца мадэрнізацыя цэха натуральнамалочнай прадукцыі. У верасні 2026 года чакаецца пастаўка абсталявання для вытворчасці масла. Акрамя таго, вядуцца падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва першай чаргі цэха па выпуску тварагу. Ільнозавод набыў новы транспарт і пачаў рэалізацыю праекта па набыцці лініі для вытворчасці доўгага валакна. Гэты праект увайшоў у «Рэгіянальную ініцыятыву» – «Моцныя рэгіёны». Параноўваючы вынікі першага сёлетняга паўгоддзя і сямі месяцаў, Людміла Матчэня адзначыла, што рост аб’ёмаў выпуску прадукцыі відавочны, што з’яўляецца ўстойлівай перадумовай для далейшага паляпшэння паказчыкаў на працягу сёлетняга трэцяга
квартала.
Дакладчык нагадала, што сёлета на Ляхавіччыне рэалізуецца інвестыцыйны праект «Шматфункцыянальны комплекс для адпачынку і турызму «ОвІн парк» ПВУП «Рамтранстрак» і плануецца рэалізацыя інвестпраекта «Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу для адпачынку і турызму, размешчанага ў в. Нетчын Ляхавіцкага раёна
ТАА «АўтарытэтКансалт». Гэтыя праекты ўключаны ў пералік інвестыцыйных праектаў «Турыстычны патэнцыял».
Канструктыўная размова вялася
наконт стабілізацыі сітуацыі па тэмпах росту рознічнага тавараабароту, тэмпаў росту экспарту тавараў.
На асаблівым кантролі – стратныя прадпрыемствы і арганізацыі. Па стане на 1 ліпеня 2026 года колькасць стратных арганізацый па раёне зменшылася ў параўнанні з пачаткам года на чатыры адзінкі, і на сёння такі статус у СААТ «Ля-хавіцкі малочны завод», ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас», КУКП «Ляхавіцкая раённая кінавідэасетка».
Па стане на пачатак ліпеня ў ляхавіцкім раёне з 38 паказчыкаў дзяржаўных сацыяльных стандартаў не выконваюцца два нарматывы: у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі па ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём (склаў 56,2 працэнта пры нарматыве не менш за 60 працэнтаў); у галіне аховы здароўя нарматыў забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі, якія вядуць прыём дарослага насельніцтва (складае адзін урач на
1 554 жыхары пры нарматыве адзін урач на 1 500 жыхароў).
Галіна КАНЬКО.

