Пра аператыўную абстаноўку і сітуацыю з пажарамі. Якая ў Ляхавіцкім раёне склалася сітуацыя з правапарушэннямі і злачынствамі, а таксама пажарамі – тэма чарговай апаратнай нарады
Аператыўную абстаноўку з права-парушэннямі і злачынствамі ў раёне за першае паўгоддзе часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС Аляксей Паплаўскі назваў стабільнай. Указана на зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных крымінальна-каральных дзеянняў. У першую чаргу, гэта абумоўлена зніжэннем крадзяжоў (мінус 10 да аналагічнага перыяду мінулага года) і злачынстваў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (33 летась, 11 сёлета). Як адзначыў Аляксей Паплаўскі, на тэрыторыі раёна зменшылася колькасць асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, не зарэгістравана забойстваў, фактаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, махлярстваў, разбояў, згвалтаванняў. Таксама не за-рэгістравана злачынстваў, учыненых непаўналетнімі і пры іх удзеле.
Разам з тым, нягледзячы на прымаемыя меры, хоць і нязначна (плюс адзін), але вырасла колькасць зарэгістраваных крадзяжоў аўтатранспарту і злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, на пяць больш зарэгістравана хуліганстваў. З плюсам (з 16 да 20) – гэта пра злачынствы, учыненыя грамадзянамі, якія мелі судзімасць. Кіраўнік РАУС прыгадаў прафілактычныя меры, прымаемыя супраць рэцыдыўнай злачыннасці. Сёлета за першае паўгоддзе праве-дзены восем назіральных камісій, на якіх разглядаліся справы 62 жыхароў раёна з судзімасцю. У адносінах да
51 грамадзяніна праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы. Супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі працаўладкаваны 38 чалавек працаздольнага ўзросту з судзімасцю. У сферы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі сітуацыя аналагічная, што і за першае паўгоддзе 2025 года – выяўлена пяць злачынстваў.
Дзякуючы прафілактыцы, па словах Аляксея Паплаўскага, удалося значна знізіць колькасць выяўленых правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін: з 89 у 2025 годзе да 79 сёлета.
Кіраўнік РАУС падкрэсліў, што на Ляхавіччыне назіраецца пазітыўная тэндэнцыя наконт дарожнай сітуацыі. У прыватнасці, размова ідзе пра зніжэнне агульнай колькасці дарожна-транспартных здарэнняў (сёлета здарылася тры,
на адно менш, чым у 2025 годзе). У мінулым годзе за 6 месяцаў выяўлена 18 нецвярозых вадзіцеляў, сёлета дзевяць. Змяншэнне з 77 да 46 – гэта пра тых, хто кіраваў транспартнымі сродкамі без вадзіцельскага пасведчання.
Пра сітуацыю з пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі на Ляхавіччыне, прымаемыя прафілактычныя меры расказаў выконваючы абавязкі начальніка РАНС Кірыл Красоўскі.
З пачатку года на тэрыторыі раёна адбылося 20 пажараў, на якіх загінулі тры чалавекі (за аналагічны перыяд 2025 года – 19 пажараў, загінуў адзін чалавек). 18 вогненных здарэнняў зарэгістраваны ў жыллёвым фондзе.
Узрасла колькасць пажараў на тэрыто-рыі райцэнтра, Жарабковіцкага, Конькаўскага, Навасёлкаўскага і Альхоўскага сельсаветаў. Асноўнымі прычынамі пажараў у 2026 годзе Кірыл Красоўскі назваў неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнні правілаў эксплуатацыі печаў і цеплагенерыруючых агрэгатаў, электрасетак і электраабсталявання. З мэтай папярэджвання надзвычайных сітуацый супрацоўнікі РАНС наведалі 1 446 домаўладанняў грамадзян, у тым ліку мнагадзетных сем’яў, грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем, адзінокіх і адзінока пражываючых. Мерам пажарнай бяспекі праінструктавана 2 170 грамадзян, да ўхілення прапанавана 458 супрацьпажарных мерапрыемстваў. Акрамя таго, па словах Кірыла Красоўскага, да тых жыхароў раёна, якія сістэматычна дапускаюць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, прымяняюцца меры адміністрацыйнага пакарання. З пачатку года супрацоўнікамі РАНС складзены 39 адміністрацыйных матэрыялаў.
Акрамя таго, суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў наведаны
2 680 домаўладанняў грамадзян, што на 23 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года і складае 57 працэнтаў ад агульнай колькасці дамоў і кватэр сацыяльна ўразлівых катэгорый грамадзян.
На асаблівым кантролі выратаваль-нікаў – сітуацыя з пажарамі ў экасістэмах. Па стане на 27 жніўня на тэрыторыі раёна зарэгістравана 24 узгаранні ў прыродных экасістэмах (летась на гэту
дату – 120). Выратавальнікі для папя-рэджвання надзвычайных сітуацый праводзяць рэйды, арганізоўваюць выступленні ў працоўных калектывах, на бацькоўскіх сходах у навучальных установах, размяшчаюць інфармацыю ў СМІ.
Галіна КАНЬКО.

