Evika! у Ляхавічах: зараджаемся па-новаму

РУП «Белтэлекам» працягвае паслядоўна развіваць сетку электразарадных станцый пад уласным брэндам Evika! Чарговы аб’ект інфраструктуры адкрыўся ў Ляхавічах па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 21. Тут 3 верасня ўведзена ў дзеянне першая на Ляхавіччыне электразарадная станцыя, якая стала яшчэ адным крокам да павышэння ў рэгіёне даступнасці экалагічнага транспарту і сведчаннем, як лічбавыя тэхналогіі і клопат пра навакольнае асяроддзе аб’ядноўваюцца ў рэальныя рашэнні.

Важнасць падзеі не абмежавана тэхнічным аспектам і мае сацыяльны і экалагічны сэнс.
– Узвядзенне электразараднай станцыі Evika! – рэальны крок да паляпшэння якасці жыцця ў рэгіёнах. Устаноўка станцыі ў Ляхавічах – пацвярджэнне, што тэхналагічны прагрэс прыходзіць не толькі ў сталіцу і буйныя гарады, але і ў невялікія раённыя цэнтры. Гэта павышае мабільнасць мясцовых жыхароў і робіць нашу Ляхавіччыну прывабнай для экалагічна свядомых падарожнікаў, – адзначыў начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэле-кам» Анатолій Лукашэвіч і падрабязна расказаў пра тэхнічныя характарыстыкі новай электразараднай кропкі: – Новая двухпаставая станцыя разлічана на два машына-месцы і працуе
па стандарце сілкавання Mode 3. Магутнасць складае 22 кілават-гадзіны, што дазваляе бяспечна зараджаць пераменным токам адразу два аўтамабілі. Для поўнай зарадкі акумулятара спатрэбіцца ад чатырох да васьмі гадзін у залежнасці ад яго ёмістасці. Станцыя абсталявана кабелямі з разеткамі Type 2 і GB/T. Дзеля бяспекі на станцыі арганізавана відэаназіранне.
Аплата за зарадку электрамабіляў (кошт паслугі складае 54 капейкі
за 1 кілават-гадзіну) ажыццяўляецца праз мабільны дадатак Evika!.
У якім таксама можна вызначыць і бліжэйшую станцыю, сачыць за ходам зарадкі, праглядаць гісторыю выкарыстання і нават за 15 мі-
нут да арыенціровачнага часу прыбыцця на станцыю забраніраваць сабе месца.
Уладальнікі электрамабіляў станоўча ацанілі наяўнасць новай электразараднай станцыі ў Ляха-вічах, адзначыўшы яе зручнае размяшчэнне, прастату падключэння і сучасныя магчымасці анлайн-сэрвісаў, якія робяць працэс зарадкі максімальна камфортным.
«Белтэлекам» пастаянна пашырае магчымасці для камфорту і бяспекі насельніцтва, прапануе не толькі доступ у інтэрнэт і тэлебачанне, але і паслугі відэакантролю і відэадамафона. Відэа-кантролем актыўна карыс-таюцца ў Ляхавічах жыхары як шматкватэрнікаў, так і прыватнага сектара. Паслуга дазваляе бачыць сваю маёмасць анлайн, сачыць, напрыклад, за сваім адзінокім пажылым сваяком.
Сучаснае рашэнне для жыхароў шматкватэрных дамоў, якія клапоцяцца пра ўтульнасць і бяспеку жылля, і навінка ад «Белтэлекама» – відэадамафон. Такая паслуга дазваляе ўбачыць свайго госця і адчыніць дзверы дыстанцыйна праз мабільны дадатак (нават калі вас няма дома, што асабліва зручна, калі забылі ключ ці хочаце ўпусціць гасцей без лішніх клопатаў). Можна праглядзець гісторыю выклікаў і відэазапісы наведванняў за апошнія сем дзён, ствараць аднаразовыя пін-коды з тэрмінам дзеяння да трох сутак для пропуску гасцей. Паслуга зручная і для бацькоў, якія могуць такім чынам кантраляваць час прыходу свайго дзіцяці. Як і звычайны дамафон, відэадамафон дазваляе прымаць выклік ад наведвальніка і адчыняць дзверы са стацыянарнага тэлефоннага апарата ці дамафоннай трубкі (калі яна была ўстаноўлена раней), а таксама адчыняць уваходныя дзверы з дапамогай чып-ключа.
«Белтэлекам» выходзіць за рамкі традыцыйных паслуг, ствараючы камфортнае і бяспечнае асяроддзе.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

