Аптэка будзе працаваць. Пытанне не толькі асабістае, але і грамадскай важнасці ўзняў жыхар вёскі Крывошын, патэлефанаваўшы на гарачую лінію «ЛВ»

Пытанне не толькі асабістае, але і грамадскай важнасці ўзняў жыхар вёскі Крывошын, патэлефанаваўшы на гарачую лінію «ЛВ».
Па яго словах, у вёсцы актыўна ідуць размовы аб тым, што ў хуткім часе зачыняць мясцовую аптэку. Людзі вельмі хвалююцца і задаюцца пытаннем: дзе можна будзе набыць неабходныя лякарствы і іншыя медыцынскія прэпараты і рэчы?
Тэма і сапраўды сацыяльна важная. Разбіраемся.
– Аптэка № 59 у вёсцы Крывошын працуе больш за тры дзесяцігоддзі. І спыняць яе дзейнасць ніхто не збіраецца. Магчыма, прычынай для такой размовы сталі пэўныя праблемныя моманты, звязаныя з ацяпленнем будынка, дзе размешчана аптэка. Аднак пытанне дзякуючы раённай ула-дзе паспяхова вырашана. Так што заспакою жыхароў Крывошына.
Не хвалюйцеся, аптэка будзе працаваць і далей, тут рады кожнаму наведвальніку, – патлумачыла загадчык Ляхавіцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 56 Таццяна Салодкая.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

