Выслухаць. Разабрацца. Дапамагчы. Усё павінна быць для людзей. На гэтым акцэнтавала ўвагу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці

Выязны прыём – яшчэ адна магчымасць для насельніцтва вырашыць хвалюючыя пытанні. А для прадстаўнікоў органаў улады, ведамстваў і арганізацый яшчэ адзін варыянт атрымаць дакладнае ўяўленне пра стан спраў.
Як паказвае практыка, выязныя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі, што праводзяць кіраўнікі разнастайных рэспубліканскіх і абласных ведамстваў і арганізацый, – дзейсны спосаб усебакова ахапіць праблемы, якія хвалююць людзей, і знайсці шляхі іх вырашэння. Кожны мае магчымасць звярнуцца на такі прыём з хвалюючай яго тэмай.
А даступнасць і рэзультатыўнасць такіх кантактаў – яшчэ адзін важкі складнік даверу да ўлады.
Усё павінна быць для людзей. На гэтым акцэнтавала ўвагу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аксана Цылько,
якая ў мінулы аўторак у Ляхавіцкім райвыканкаме правяла выязны прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.
Тэмы зваротаў грамадзян – удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі Р-4 Баранавічы – Ляхавічы, пастаноўка на баланс дарожнай арганізацыі ўчастка грунтавой дарогі да садаводчага таварыства «Надзея». Таксама звароты датычылі камунальна-бытавых праблем і добраўпарадкавання. Так, у жыльцоў дома № 5а па завулку Южакова ў Ляхавічах узнікла шмат праблемных пытанняў наконт якасці і ходу капітальнага рамонту
іх шматкватэрніка. Людзі звярнуліся да старшыні абласнога Камітэта дзяржкантролю з просьбай разабрацца ва ўзнятых тэмах. Уважліва выслухаўшы заяўнікаў, а таксама прадстаўнікоў райвыканкама, якія курыруюць пытанні будаўніцтва і капітальнага рамонту, а таксама заказчыка капрамонту, Аксана Цылько адзначыла, што сітуацыя будзе трымацца на кантролі да яе канчатковага вырашэння.
Па меркаванні ляхавічаніна, у нашым райцэнтры прыпынкі гарадскога транспарту нязручныя, маюць некамфортныя канструкцыі. З гэтым пытаннем ён і звярнуўся на прыём.
Пытанне ад імя членаў садаводчага таварыства «Надзея»
агучыла жыхарка г. Баранавічы. Грунтавая дарога паміж вёскамі Петухоўшчына і Сакуны праходзіць праз чыгуначны прыпыначны пункт Петухоўшчына. Пры гэтым дарога не абслугоўваецца дарожнымі арганізацыямі і не стаіць ні на чыім балансе. Просьба – паставіць на баланс дарожнай арганізацыі для далейшага абслугоўвання. Аксана Цылько адзначыла, што Кіраўнік дзяржавы надае значную ўвагу дарожнаму абнаўленню, у тым ліку
і якаснаму стану дарожнай сеткі краіны. У прыярытэце – дарогі агульнага карыстання. Пад’езд да садаводчага таварыства «Надзея» забяспечаны з двух бакоў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання. Утрыманне ў належным стане праезда, агучанага падчас звароту, павінна ажыццяўляцца за кошт сродкаў членаў
таварыства.
Дарожную тэму на прыёме прадоўжыў ляхавічанін. Ён звярнуўся з просьбай аказаць садзейнічанне па ўключэнні аўтадарогі Р-4 Баранавічы – Ляхавічы ў планы па рэканструкцыі дарог на
бягучую пяцігодку. Сітуацыю патлумачыў кіраўнік ДЭУ-24, на чыім балансе знаходзіцца азначаная дарога. Аксана Цылько адзначыла, што пытанне патрабуе прапрацоўкі.
Кожны зварот вывучаны з прыцягненнем службаў і арганізацый, у чыёй кампетэнцыі знаходзяцца агучаныя пытанні. Аксана Цылько
выслухала ўсіх заяўнікаў, па кожным звароце дадзены рас-
тлумачэнні. Пытанняў, што патрабуюць прыняцця дадатко-
вых мер рэагавання, пакінуты на кантролі ў КДК Брэсцкай вобласці да вырашэння.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

