З новым хлебам! СВК “Шлях новы” сёлета першым у раёне распачаў жніво

Камбайнеры Генадзій Місько і Сяргей Марчук.

Вось і настаў той самы чаканы і адказны час для хлебароба – уборка ўраджаю. Тугія каласы азімага ячменю хіляцца долу, абяцаюць важкае зерне. І не толькі азімы ячмень выдаўся сёлета ўраджайным у СВК “Шлях новы”. Пшаніца, жыта радуюць вока, вось-вось таксама дасягнуць уборачнай спеласці. Хлебнае поле гаспадаркі сёлета раскінулася на 3271 гектары. Першыя ячменныя 30 гектараў выйшаў убіраць экіпаж у складзе старшага камбайнера Генадзія Місько і камбайнера Сяргея Марчука. Адзін загон, другі – і пасыпалася ў кузаў аўтамабіля зерне новага ўраджаю…

– Добры пачатак: 45 цэнтнераў з гектара, – адзначае галоўны аграном сельгаскааператыва Аляксандр Рамейка. – Думаю, што сёлета будзем з хлебам!

Пакуль даспявае пшанічны колас, запланавана ўбраць шматгадовыя травы, 650 гектараў рапсу. А пасля на палеткі выйдуць і ўсе 14 камбайнаў гаспадаркі.

Сёлета “Шлях новы” першым у раёне распачаў жніво. Хлебаробы гаспадаркі першымі прынялі на свае далоні зерне новага ўраджаю. З зажынкамі!

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Начальнік участка Іван Захар'ян, аграном па ахове раслін Яўгеній Карпейчык, галоўны аграном Аляксандр Рамейка (усе, дарэчы, у свой час атрымлівалі прафесію ў мясцовым агракаледжы) задаволены: колас сёлета выдаўся важкім.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *