На вуліцы Кальцавой у Ляхавічах уладкоўваецца пешаходная дарожка

Больш як 500 метраў пешаходнай дарожкі з тратуарнай пліткі з’явіцца на вуліцы Кальцавой ад мікрараёна Патапавіцкага да вуліцы Южакова ў райцэнтры. Работы выйшлі ўжо на фінальны этап.

— Участак быў уключаны ў план рамонту вулічна-дарожнай сеткі па зваротах грамадзян. Работы фінансуюцца з абласнога бюджэту, — расказаў намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Віталій Калупановіч.

Такая дарожка на вуліцы з даволі ажыўленым рухам транспартных сродкаў — не толькі зручнасць для пешаходаў і веласіпедыстаў. Гэта яшчэ і істотны плюс для дарожнай бяспекі.

#благоустройство