Першая тысяча ў кузаве. Першы вадзіцель-тысячнік гэтымі днямі з’явіўся ў Ляхавіцкім раёне

Першы вадзіцель-тысячнік гэтымі днямі з’явіўся ў Ляхавіцкім раёне. Павіншаваць Андрэя Абражэвіча (на здымку) з гэтай падзеяй і ўручыць падарунак прама на жніўнае поле СВК “Шлях новы” прыехаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў Сельмановіч.

Некалькі хвілін перапынку для такой прыемнай падзеі – і Андрэй зноў за рулём свайго МАЗа. Дарэчы, новенькага: магутная машына працуе ў гаспадарцы першы сезон. Але і першы сезон у руках майстра можа стаць лепшым.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *