Мядовая ўборка ў Ляхавіцкім раёне

2420 кілаграмаў мёду – на 400 кілаграмаў больш чым летась – нарыхтавалі з вясновых і летніх меданосаў у ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас”. Як паведаміла інжынер па якасці прадпрыемства Жанна Піваш, мядовую ”спецыялізацыю” мае Востраўскае лясніцтва: тутэйшыя працаўнікі выдатна валодаюць ”салодкімі” сакрэтамі.

Нарыхтоўка мёду працягваецца. Паралельна лясгасаўцы праводзяць апрацоўку пчоласем’яў ад хваробаў, падкормку і падрыхтоўку іх да зімоўкі.

Лясгасаўскі мёд даступны і насельніцтву. Купіць яго можна, звярнуўшыся ў Востраўскае лясніцтва ці ў лясгас, а таксама на восеньскіх кірмашах, якія будуць ладзіцца ў райцэнтры.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *