«Суседскі» дым
Дым, які ахутаў Ляхавічы пад раніцу пятніцы, па інфармацыі РАНС выкліканы гарэннем тарфянікаў у Лунінецкім раёне. Як падкрэслілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, выратавальнікі, лясгас, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, сельвыканкамы рэгулярна праводзяць рэйды па тарфяніках на тэрыторыі Крывошынскага, Востраўскага, Альхоўскага і Конькаўскага сельсаветаў. Узгаранняў тут не зафіксавана.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.