Псіхічнае здароўе – аснова паўнацэннага жыцця. 10 кастрычніка – Дзень псіхічнага здароўя

Часта мы клапоцімся пра цела, але забываем пра ўнутраны стан, які напрамую ўплывае на наша агульнае самаадчуванне і якасць жыцця.
Стан дабрабыту, пры якім чалавек рэалізуе свае здольнасці, спраўляецца са стрэсамі, прадукцыйна працуе і падтрымлівае гарманічныя адносіны з навакольнымі – гэта і ёсць наша псіхічнае здароўе. Гэта не стан, якога дасягаюць раз і назаўжды, а працэс, які патрабуе ўвагі і клопату кожны дзень.
Псіхічная ўстойлівасць дапамагае нам адаптавацца да жыццёвых сітуацый, прымаць узважаныя рашэнні і захоўваць эмацыянальны баланс. Калі псіхічнае здароўе парушаецца, гэта можа выяўляцца не толькі ў выглядзе дэпрэсіі, трывогі або іншых эмацыянальных расстройстваў. Часта негатыўныя змяненні адбіваюцца на фізічным стане: зніжаецца імунітэт, узнікаюць хранічныя захворванні, пагаршаюцца сон і апетыт.
Як захаваць унутраную гармонію?
Рэгулярна адпачывайце і аднаўляйце сілы. Дастатковы сон і паўзы на працягу дня дапамагаюць знізіць стрэс і падтрымліваюць эмацыянальную раўнавагу.
Займайцеся фізічнай актыўнасцю. Спорт і працяглыя прагулкі садзейнічаюць выпрацоўцы эндарфінаў – гармонаў шчасця, што паляпшае настрой і зніжае ўзровень трывогі.
Правільнае харчаванне. Здаровая і збалансаваная дыета аказвае станоўчы ўплыў на псіхіку, дапамагае змагацца са стомленасцю і паляпшае канцэнтрацыю.
Зносіны з блізкімі або спецыялістамі даюць адчуванне падтрымкі і зніжаюць пачуццё адзіноцтва.
Не бойцеся прасіць дапамогі. Звяртайцеся да псіхолага або спецыяліста, калі адчуваеце, што нагрузка стала непасільнай, або ўнутраныя перажыванні перашкаджаюць жыццю.
Удзяляйце час сабе, асабістым інтарэсам, займацеся хобі – гэта садзейнічае душэўнай раўнавазе.
Калі заўваўжылі ў сябе або блізкіх сімптомы эмацыянальнага выгарання, раздражняльнасці, апатыі або працяглага пагаршэння
настрою, не адкладвайце візіт да спецыяліста.
Быць псіхічна здаровым – значыць быць здаровым у поўным
сэнсе гэтага слова. Будзьце ўважлівыя да сябе і сваіх блізкіх, і
няхай ваш унутраны стан застаецца моцным і ўстойлівым.
Па пытаннях псіхічнага здароўя 10 кастрычніка з 10.00 да 13.00 можна звярнуцца ў Ляхавіцкую ЦРБ па тэлефоне гарачай лініі 6-53-60.
Анастасія КАСЦЮК, псіхолаг Ляхавіцкай ЦРБ.

