Падаткі: што новага

Для рашэння сацыяльна-эканамічных пытанняў раёна ў мэтах прыцягнення дадатковых даходаў у раённы бюджэт Ляхавіцкім раённым Саветам дэпутатаў прынята рашэнне ад 29 снежня 2010 года № 34 “Аб асобных пытаннях падаткаабкладання”, якое ўступіла ў сілу ў студзені мінулага года. Указаным рашэннем павялічаны стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць для юрыдычных і фізічных асоб.
Трэба адзначыць, што стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць павялічваюцца штогод, што дазваляе мабілізаваць у раённым бюджэце дадатковыя сродкі, а таксама накіроўваць іх на развіццё сацыяльнай сферы раёна. Так, напрыклад, у 2009 годзе за кошт рэалізацыі права, дадзенага раённаму Савету дэпутатаў па павелічэнні ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, дадаткова прыцягнута ў раённы бюджэт 1022,2 млн. рублёў даходаў, у 2010 годзе – 609,1 млн. рублёў.
Згодна пункта 1.3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2011 года № 29 “Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання”, вылічэнне і ўплата зямельнага падатку і падатку на нерухомасць па стаўках павялічаных (зменшаных) у адпаведнасці з рашэннем Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2010 года № 34 ажыццяўляецца з 1 студзеня 2011 года.
Тамара ШУМСКАЯ,
намеснік начальніка фінансавага аддзела.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *