Марафон для інтэлекту

У мінулую суботу ў цэнтры пазашкольнай работы чарговы – вось ужо 9-ты – раз праходзіў традыцыйны раённы піянерскі інтэлектуальны марафон. Удзел у ім прынялі каманды 14-ці піянерскіх дружын.
Піянерскія пазыўныя запрасілі рабят у захапляючае падарожжа па старонках гісторыі і геаграфіі, прапанавалі прадэманстраваць свае веды, уменні, кемлівасць і спрыт у 6 тэматычных турах (“Падарожжа па Брэстчыне”, “Вайна і подзвіг”, “Людзі і падзеі”, “Я здароўе берагу, сам сабе дапамагу” і г.д.). Трэба адзначыць, што ўсе каманды сур’ёзна рыхтаваліся да сустрэчы. Хлопчыкам і дзяўчынкам давялося перачытаць і перагледзець нямала літаратуры, каб дастойна прадставіць сваю дружыну. Дапамагалі рабятам старэйшыя сябры – педагогі-арганізатары школ, класныя кіраўнікі, настаўнікі гісторыі, геаграфіі, біялогіі.
Самымі падрыхтаванымі да інтэлектуальнай гульні аказаліся “Інтэлектуалы” з гімназіі (дружына “Палымяныя сэрцы”), на другім месцы каманда “Васілёк” з аднайменнай піянерскай дружыны з Федзюкоўскага ДС-САШ, на трэцім – каманда “Фартуна” (САШ №2, дружына імя М. Гастэлы).
Канцэртнай праграмай парадавалі ўдзельнікаў марафону і балельшчыкаў выхаванцы ЦПР.
Наталля КУДРАЎЦАВА, старшыня РС ГА “БРПА”, метадыст ЦПР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *