Заслужана!

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
Узнагароды атрымалі 54 чалавекі. Гэта эколагі, медыкі, энергетыкі, работнікі сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі адукацыі і спорту.
Кіраўнік беларускага ўрада на ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод па-дзякаваў узнагароджаным за сумленную шматгадовую творчую працу і высокі прафесіяналізм. Прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што сярод узнагаро-джаных — вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці. «Сапраўды, Брэстчына за апошнія гады стабільна прыбаўляе ў развіцці сельскай гаспадаркі, атрымлівае больш як 1 млн. тон збожжа, тут расце вытворчасць алейнага семя рапсу, бульбы. Добрыя паказчыкі дэманструе вобласць і ў жывёлагадоўлі», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, развіццё АПК і далей будзе адным з прыярытэтаў беларускай эканомікі.
Медалёў «За працоўныя заслугі», як паведамлялася ўжо, удастоены трое нашых землякоў: вадзіцель СВК «Шлях новы» Уладзімір Пабягайла, аператар машыннага даення СВК «Ляхавіцкі» Марыя Патаповіч, трактарыст-машыніст СВК «Жарабковічы» Эдуард Рачкоўскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *