СВК «Жарабковічы». А землі тут культурныя

Жывёлаводы Лілія Лойка, Ірына Вайцяховіч, Ларыса Смычкоўская, Аксана Войцік, Людміла Кудзін.

Сталіца сёлетніх раённых “Дажынак” – аграгарадок Жарабковічы. Яго жыхары гасцінна сустракалі ўдзельнікаў і гасцей хлебнага свята. У самім сельгаскааператыве сёлета атрымалі адну з лепшых у вобласці ўраджайнасць збожжавых.
СВК “Жарабковічы” — адна з буйнейшых у нашым раёне гаспадарак і па плошчах сельгасугоддзяў, і па колькасці працуючых. Яго вытворчыя дасягненні ўражваюць. А патэнцыял, які вызначаюць, у тым ліку, высокая бальнасць глебы і працавіты калектыў, яшчэ большы.
Урадзілі сёлета не толькі зерневыя культуры. “Жарабковічы” занялі ў раёне першае месца па вырошчванні бульбы і цукровых буракоў. Звяно ў складзе Сяргея Салагуба, Віктара Клемяні, Юрыя Слауты, Дзмітрыя Лук’янчыка першынствавала ў раённым спаборніцтве сярод экіпажаў, занятых на ўборцы цукровых буракоў. Замыкае сельгаскааператыў і тройку раённых прызёраў па вытворчасці і рэалізацыі малака, на другім месцы – па мясе.
Паляпшэнне ўмоў на МТФ паспрыяла і павышэнню прадукцыйнасці працы. А вынікі Людмілы Кудзін і Ірыны Вайцяховіч, якія перамаглі ў раённых спаборніцтвах сярод аператараў машыннага даення, таму пацвярджэнне. Аператары па дарошчванні і адкорме БРЖ Ларыса Смычкоўская, Лілія Лойка, Аксана Войцік паказваюць майстар-клас.
Павучыцца ў “Жарабковічаў” можна і культуры земляробства. Неаднойчы менавіта гэта гаспадарка прыводзілася ў якасці станоўчага прыкладу па ўключэнні ў севазварот пустуючых зямель.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *