ZALA – тое, што трэба!

Белтэлекам пастаянна радуе сваіх шматлікіх кліентаў усё новымі сучаснымі відамі паслуг. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. За амаль 2 гады існавання гэтай паслугі на Ляхавіччыне абанентамі ZALA сталі 1576 адрасатаў (1109 непасрэдна ў райцэнтры). Акрамя гараджан інтэрактыўнае тэлебачанне даступнае для абанентаў АТС “Ганчары”, “Жарабковічы”, “Тальмінавічы”, “Галаўнінцы”, “Дарава”, “Ліпск”, “Крывошын”, “Нача”, “Востраў”, “Падлессе”, “Чыж”, “Зубелевічы” і бліжэйшых вёсак, якія знаходзяцца ў радыусе двух кіламетраў ад АТС. Сёлета ў першым паўгоддзі да іх далучацца і абаненты, жадаючыя глядзець тэлебачанне ў сучасным фармаце, з АТС ”Тухавічы”, ”Альхоўцы”, ”Куршынавічы”, ”Задвор’е”, ”Навасёлкі” і ”Малое Гарадзішча”.
Каб стаць карыстальнікам інтэрактыўнага тэлебачання, няма патрэбы пракладваць дадатковы кабель і ўстанаўліваць разнастайныя антэны. Дастаткова быць проста абанентам тэлефоннай сеткі. Згадзіцеся — зручна! Тым больш, што прагляд інтэрактыўнага тэлебачання ніякім чынам не ўплывае на звычайную тэлефонную сувязь – ваш тэлефон не будзе заняты, пакуль вы глядзіце тэлевізар.
А яшчэ ZALA прапаноўвае і дадатковыя сэрвісы: віртуальная кіназала, відэа па запыце, любімае многімі караоке.
Распрацоўшчыкі паслуг электрычнай сувязі на дасягнутым не спыняюцца і прапануюць чарговыя сучасныя навінкі. Сярод апошніх для карыстальнікаў інтэрнета– павелічэнне скорасці на тарыфных планах лінейкі “дамасед” без змянення іх кошту. З 1 сакавіка гэтага года па тарыфных планах “сацыяльны”, “сацыяльны анлім” доступ да сеткі інтэрнэт прадастаўляецца інвалідам усіх груп, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама грамадскім арганізацыям ці аб’яднанням, якія займаюцца праблемамі вышэйпералічаных груп грамадзян.
Сёлета да 31 сакавіка праводзіцца акцыя “Паспрабуй byflay”, падчас якой можна падключыцца да паслугі byflay на тарыфныя планы “камфорт лайт” і “дамасед” без аплаты 19000 рублёў.
Сярод новых пакетаў паслуг, якія прапаноўвае Белтэлекам, варта звярнуць увагу на тарыф “эканом” – гэта безлімітны інтэрнэт + 1000 хвілін мясцовых размоў – усяго за 56000 рублёў. Знойдуцца свае прыхільнікі і ў пакета паслуг “оптыум” – безлімітны інтэрнэт + інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA (кошт 68000 рублёў).
Кансультацыі па ўсіх відах паслуг можна атрымаць у сэрвісным цэнтры Ляхавіцкага раённага вузла электрычнай сувязі (вуліца Леніна, 1) ці па тэлефонах: 2-01-17, 2-17-31, 2-01-33. У РВЭС вам заўсёды рады!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *