Музычныя юбілеі

Слухачы, нібы заварожаныя, услухоўваюцца ў кожны музычны акорд: выступае народны ансамбль народнай музыкі «Народныя музыкі» ГДК. Гэта самабытны, з непаўторнай манерай выканання, багатым  рэпертуарам, арыгінальнай аранжыроўкай музычных твораў калектыў. Незмаўкаючыя апладысменты пасля кожнага нумара – справа звык-лая, але, тым не менш, заўжды прыемная. У такой папулярнасці немалая заслуга заснавальніка ансамбля, яго нязменнага вось ужо на працягу 25 гадоў мастацкага кіраўніка – таленавітага музыканта, дырыжора, аранжыроўшчыка Эдуарда Сіліцкага. Ён быў удастоены звання «Чалавек года» ў галіне культуры раёна, у 2014 годзе стаў адным з 19 жыхароў Ляхавіччыны, занесеных на «Галерэю славы» раёна.

Ужо з назвы ансамбля – «Народныя музыкі» – зразумела, што галоўным у яго творчасці з’яўляецца прапаганда беларускай народнай песні і музыкі. У рэпертуары – творы айчынных кампазітараў, народныя песні і танцы, аўтарскія песні і музычныя кампазіцыі Эдуарда Сіліцкага. Рэпертуар пастаянна абнаўляецца і папаўняецца. «Народныя музыкі» – жаданыя госці не толькі на сцэнічных пляцоўках Беларусі, але і на міжнародных фестывалях, конкурсах, святах.

Эдуард Вікенцьевіч – аўтар некалькіх зборнікаў музычных твораў, музыкант у другім пакаленні (яго маці прывівала любоў да музыкі ляхавіцкім хлопчыкам і дзяўчынкам, вучыла іх іграць на струнных інструментах). Дарэчы, гэты чалавек таленавіты ва ўсім: па-майстэрску іграе на баяне, гармоніку, дудцы! Не чулі? Тады паспяшайцеся 26 лютага ў ГДК на творчы вечар, прымеркаваны да 25-годдзя «Народных музыкаў» і 75-гадовага юбілею іх мастацкага кіраўніка.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Музычныя юбілеі

  • 25/02/2016 в 09:54
    Permalink

    Цудоўны чалавек, музыкант! Гэта ж колькі канцэртаў праведзена, колькі песень спета. З юбілеем таленавітага выканаўцу і калектыў «Народных музыкаў».

  • 29/02/2016 в 20:41
    Permalink

    Талант он и есть талант.Вот на такой музыке надо воспитывать молодежь.А так вокруг какой то странный шансон звучит …

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *