Трымаць марку

Трымаць марку пажадала мясцовым прадпрыемствам  інфармацыйная група пад кіраўніцтвам  намесніка прэм’ер міністра  Беларусі Анатолія Калініна, якая  6 ліпеня працавала ў нашым раёне

Брэндавым прадпрыемствам назваў СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”  пасля знаёмства з вытворчасцю, бытавымі ўмовамі, створанымі для працаўнікоў, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Калінін.  Ён адзначыў, што залогам стабільнай эканомікі завода з’яўляецца перадавая  тэхналогія вытворчасці, высокая працоўная і тэхнала-гічная дысцыпліна. А гэта заслуга яго калектыву і кіраўніка. Тут забяспечана эканамічная трываласць, выпускаецца запатрабаваная спажыўцамі прадукцыя, больш паловы якой адпраўляецца на экспарт, тут сучасная мадэрнізаваная  вытворчасць, дастойная заработная плата. Наогул, Ляхавіцкі малочны – гэта выразная ілюстрацыя прагрэсу.

Пасля знаёмства з вытворчасцю Анатолій Калінін сустрэўся з калектывам прадпрыемства. Размова ішла пра сённяшні дзень, задачы, якія належыць вырашаць у бліжэйшы час і перспектыве. Засяроджвалася ўвага на маштабнасці рэалізаваных дзяржаўных праграм і на тым, што сацыяльна арыентаваная палітыка дзяржавы будзе працягвацца.

Ці хапае ў дзіцячых садках месцаў, як забяспечаны школы, што хвалюе моладзь – не толькі вы-творча-эканамічныя пытанні цікавілі намесніка прэм’ер-міністра, але і так званыя жыццёвыя. Анатолій Калінін падкрэсліў, што мы павінны працаваць эфектыўна, жыць па сродках, развіваць эканоміку, забяспечыць яе трываласць. Як гэта робіць параўнальна невялікае перапрацоўчае  прадпрыемства маленькага гарадка Ляхавічы, якое з вартасцю трымае сваю марку.

У гэты ж дзень міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы наведаў ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, сустрэўся з калектывам прадпрыемства, пазнаёміўся з вытворчасцю. Абстаноўку на льнозаводзе назваў нармальнай, адзначыў станоўчую дынаміку вытворчасці і выказаў спадзяванне, што новы кіраўнік завода здолее мабілізаваць калектыў, павялічыць аб’ёмы прадук-         цыі, забяспечыць высокую якасць  сыравіны.

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Уладзімір Зіноўскі ў гэты ж дзень пабываў на ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод”. “Спадабалася прадпрыемства, парадак на ім і тое, што на 80 працэнтаў тут свая сыравінная база”, — канстатаваў ён.

Наогул, у час сустрэч у працоўных калектывах абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, перспектывы далейшага развіцця прамысловых аб’ектаў і сацыяльнай інфраструктуры горада, праблемы, якія хвалююць грамадзян.

У гэты ж дзень намеснік прэм’ер-міністра Анатолій Калінін, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы і старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Уладзімір Зіноўскі сустрэліся з актывам кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікамі малога бізнесу.

Вольга БАРАДЗІНА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *