Адпачынак, кампенсацыя і работа па спецыяльнасці
Малады спецыяліст — выпускнік, які закончыў поўны курс навучання на дзённай форме і накіраваны на работу па размеркаванні.
Устаноўлены наступныя асноўныя льготы пры размеркаванні:
1. Прадастаўляецца месячны адпачынак пасля заканчэння навучальнай установы і вы-плачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыі, якая не падлягае падаткаабкладанню.
2. Выплачваецца кампенсацыя ў сувязі з пераездам у іншы населены пункт або расходы па праезду, калі работа знаходзіцца па месцы ранейшага жыхарства.
3. Выплачваецца заработная плата за дні збору ў дарогу, знаходжання ў дарозе і ўладкавання на новым месцы жыхарства.
4. Работа прадастаўляецца ў адпаведнасці са спецыяльнасцю і кваліфікацыяй, набытай у навучальнай установе, без выпрабавальнага тэрміну.
5. Забаронены перавод на работу, не звязаную з атрыманай спецыяльнасцю (кваліфікацыяй), і звальненне да заканчэння абавязковага тэрміну работы па размеркаванні*.
8. Прадастаўляюцца льготныя крэдыты** тым, хто размеркаваны ў бюджэтную арганізацыю ў іншым населеным пункце або раёне, пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС.
9. Прадастаўляецца месца ў інтэрнаце або кватэра і аказваецца садзейнічанне ў паляпшэнні жыллёвых умоў: пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у шэрагу выпадкаў — ільготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля або кампенсацыя затрат на наём жылля.
Маладым спецыялістам, уключаным у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, прадастаўляюцца дадатковыя льготы:
права на першачарговае размеркаванне;
права на першачарговае засяленне ў інтэрнат;
павышэнне тарыфных акладаў на 50 працэнтаў выпускнікам, накіраваным па размеркаванні ў бюджэтныя арганізацыі.
*за выключэннем звальнення па асаблівых артыкулах Працоўнага кодэкса,
**на працягу двух гадоў пасля выпуску.
Крыніца: заканадаўства Рэспублікі Беларусь.