Вы звярнуліся ў КДК

У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе 2011 года паступіла 460 пісьмовых зваротаў, пры гэтым больш чым напалову зменшылася колькасць паўторных зваротаў.

У справаздачным перыядзе Камітэтам праведзена 34 “прамыя лініі”, адначасова праводзіліся выязныя прыёмы, на якія звярнулася 129 грамадзян.

Трэба адзначыць, што ў параўнанні з першым паўгоддзем 2010 года значна зменшылася колькасць зваротаў у Камітэт па камунальна-бытавых пытаннях і добраўпарадкаванні – на 48,7 %. Гэты факт сведчыць аб тым, што пытанні грамадзян па данай тэматыцы ўсё больш знахо-дзяць сваё вырашэнне на месцах.

У Камітэце ў сувязі з правядзеннем навучальнымі ўстановамі ўступных іспытаў арганізавана “гарачая лінія”, на якую паступіла 18 зваротаў абітурыентаў і іх бацькоў. У асноўным яны датычыліся пытанняў, звязаных з пашпартамі (абмен, атрыманне візаў і г. д.). Па ўсіх зваротах дадзены тлумачэнні, ва ўзаемадзеянні з УУС аблвыканкама аказана практычная дапамога ў рашэнні пытанняў з пашпартамі.

У выніку праведзеных па зваротах праверак Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці і міжраённымі камітэтамі спагнана эканамічных санкцый на суму 5,5 млн. рублёў, 17 службовых асобаў і 2 юрыдычныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 25 чалавек – да дысцыплінарнай, узбуджана 2 крымінальныя справы.

КДК Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *