Факт-экспрэс-навіны

  • · НАЗНАЧЭННІ. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Надзею Ермакову старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі з далейшым узгадненнем яе назначэння з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Да назначэння Надзея Ермакова з’яўлялася старшынёй праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
  • · ВУЧЭННІ. Шэраг падраздзяленняў Узброеных Сіл Беларусі прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць пры правядзенні ў краіне сумеснай штабной трэніроўкі. Вучэнні праходзяць, у тым ліку, на палігонах “Даманава” і “Абуз-Лясноўскім”.
  • · ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю – усім прадстаўнікам і ветэранам гэтай галіны эканомікі Ляхавіччыны.
  • · З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую працу ў сістэме адукацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з юбілеем узнагароджана былы дырэктар САШ №1 г. Ляхавічы Лідзія АРХАНГЕЛЬСКАЯ.

Падзячнае пісьмо райсавета за шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы ў раёне і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння ўручана дырэктару ДУ “Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” Галіне ПІШЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *