Тэст на сталасць

На палях раёна гэтым летам нараўне са старэйшымі таварышамі шчыруюць  15 маладзёжных уборачных экіпажаў  і 16 маладых вадзіцеляў, сярод іх  мінулагоднія пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва  Аляксандр Юнік і Сяргей Казакевіч з СВК “Ляхавіцкі” .  Рабят падштурхоўвае не толькі жаданне нядрэнна падзарабіць, але і імкненне стаць першымі  ў раённых, абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур  сярод мала-дзёжных уборачных экіпажаў і сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў.

У мэтах актыўнага прыцягнення моладзі да рэалізацыі дзяржаўнай аграрнай палітыкі, правядзення своечасовай і якаснай уборкі ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, павышэння эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі, матывацыі высокапрадукцыйнай працы, прапаганды перадавога вытворчага вопыту, папулярызацыі прафесій сельскагаспадарчай вытворчасці штогод Ляхавіцкі РК ГА “БРСМ” праводзіць раённыя спаборніцтвы сярод маладых удзельнікаў жніва. Работнікі райкама выязджаюць у гаспадаркі, сустракаюцца з імі на палях. Пераможцамі  будуць прызнаны маладыя механізатары ў складзе экіпажаў уборачных агрэгатаў, якія дасягнуць максімальных намалотаў зерня пры высокай якасці работ.

Молада – не зелена, тым больш, калі праца – насуперак непагадзі. Жадаем тым, хто ў гэтыя дні шчыруе на жніве, шчодрых намалотаў, важкіх рэйсаў!

Тамара ПРАКАП’ЮК,
першы сакратар Ляхавіцкага РК ГА “БРСМ”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *