Які партрэт, які пейзаж!

Сапраўднае мора кветак! Такое яркае аздабленне мае ідэальны парадак, які фотакарэспандэнт “ЛВ” убачыў нядаўна ў аграгарадку Навасёлкі. Адрас гэтай прыгажосці – вуліца Цэнтральная, 7. А навялі яе гаспадары сядзібы Часлава і Аркадзій Маеўскія.

Шчыра папрацаваўшы, можна адпачываць ля самавара за кубачкам духмянага чаю. Смачна і ўтульна!

Наогул, многім з нашых шаноўных землякоў ёсць чым пахваліцца перад суседзямі і проста прахожымі. Увага: фотааб’ектыў “ЛВ” шукае самыя прыгожыя сядзібы і арыгінальныя ідэі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *