Падведзены вынікі конкурсу сярод паштальёнаў

Серада і субота для калектыву “ЛВ” – дні асаблівыя, у якія чарговы выпуск раёнкі адпраўляецца па тысячах адрасоў. Як нашы чытачы ацэняць новыя публікацыі, фотаздымкі, тэмы? Як успрымуць новыя ідэі і прапановы? Ці адгукнуцца на заклікі і просьбы? Без перабольшвання, гэта залежыць не толькі ад журналісцкага таленту і ўвагі раёнкі да праблем сваіх землякоў, але і ад таго, ці своечасова газета прыйдзе да падпісчыка. А, па вялікім рахунку, і колькі падпісчыкаў будзе ў газеты. Нашы надзейныя памочнікі, даўнія партнёры ў справе падпіскі і дастаўкі – калектыў раённага вузла паштовай сувязі. І ў першую чаргу, канешне, паштальёны.

Начальнік РВПС Вольга Арэхва (у цэнтры), начальнік ГАПС-2 Юлія Андрусевіч, інструктар Наталля Хмарук.

Каторы год “ЛВ” аб’яўляе сярод паштальёнаў і аддзяленняў сувязі конкурс на самую выніковую падпіску на раёнку. Нядаўна традыцыйныя “веснікаўскія” прэміі знайшлі сярод паштавікоў сваіх чарговых “гаспадароў”. Лепш за іншых падпіску на “ЛВ” на гэты раз арганізавалі аддзяленні паштовай сувязі “Жарабковічы” (начальнік Ірына Шклянік), “Задвор’е” (начальнік Ларыса Пікініч) і “Русінавічы” (начальнік Марыя Сарока). Сярод гарадскіх паштальёнаў вызначыліся Галіна Марцінкевіч і Рэгіна Маркушэўская, асобна была адзначана начальнік гарадскога аддзялення паштовай сувязі Юлія Андрусевіч. Ушаноўвалі ў рэдакцыі таксама начальніка РВПС Вольгу Арэхву і інструктара па падпісцы Наталлю Хмарук.
Мы ўдзячны ўсім сваім памочнікам і спадзяёмся, што наша далейшае супрацоўніцтва таксама будзе зацікаўленым і выніковым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *