Беларусь і Расія дамовіліся аб умовах пастаўкі нафты

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і віцэ-прэм’ер Расіі Ігар Сечын 27 студзеня дасягнулі канчатковай дамоўленасці аб умовах пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь. Аб гэтым паведаміў Уладзімір Сямашка ў размове з беларускімі журналістамі.
Бакі падпісалі пратакол да пагаднення ад 2007 года, якім на працягу папярэдніх трох гадоў рэгуляваліся ўмовы пастаўкі расійскай нафты і падзелу паміж дзвюма краінамі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Акрамя таго, падпісаны балансавая даведка па пастаўках нафты, методыка разліку кошту транзіту расійскай нафты праз беларускую тэрыторыю.
Уладзімір Сямашка паведаміў, што аб’ём бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь складзе 6,3 млн. т штогод. «Нам удалося даказаць, што ўнутраныя патрэбнасці Беларусі ў нафце складаюць не 5 млн. т, а 6,3 млн. т, без уліку ўнутранай здабычы нафты, — адзначыў першы віцэ-прэм’ер. — Цана гэтага пытання — $1 млн. 400 тыс.»
Ён асабліва падкрэсліў, што дасягнутыя дамоўленасці даюць магчымасць істотна павялічыць агавораную лічбу бяспошлінных паставак нафты за кошт наступных пазіцый. Па-першае, да 1 кастрычніка будуць ацэнены тэмпы росту беларускай эканомікі (а яны могуць скласці па прагнозу ў гэтым годзе 10-11 працэнтаў ВУП), і беларускі бок мае права прапарцыянальна павялічыць квоту бяспошлінных паставак наф-ты. Па-другое, не будуць абкладацца пошлінай тыя аб’ёмы нафты, якія будуць пастаўлены на беларускія НПЗ, а потым экспартаваны ў Расію ў выглядзе нафтапрадуктаў.
Акрамя таго, Уладзімір Сямашка нагадаў, што ў апошнія гады структура перапрацоўкі расійскай нафты ў Беларусі склалася наступным чынам: палова яе перапрацоўваецца за кошт уласных сродкаў беларускіх прадпрыемстваў, а другая — як давальніцкая нафта расійскіх кампаній. Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, бакі дамовіліся, што для расійскіх кампаній рэжым работы ў Беларусі не зменіцца з умовай, што прадукты нафтапера-працоўкі будуць вывезены назад у Расію. Адпаведна давальніцкія аб’ёмы расійскай нафты таксама не будуць абкладацца мытнай пошлінай. «Да сённяшняга дня для расійскіх нафтавых кампаній, якія працуюць на беларускім рынку, гэта было вельмі балючым момантам», — падкрэсліў Уладзімір Сямашка.
Умовы, аб якіх удалося дамовіцца, даволі блізкія да таго, якія дзейнічалі ў 2009 годзе, адзначыў першы віцэ-прэм’ер. «Дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям бюджэтныя страты Беларусі будуць не такія вялікія, як гэта бачылася яшчэ зусім нядаўна», — сказаў ён.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *