А да “зоркі” рукой падаць

Ляхавіцкая гасцініца – калі і не візітоўка нашага райцэнтра, то адна з яго адметнасцей. І па афармленні (неаднойчы станавілася пераможцай разнастайных конкурсаў і аглядаў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку), і па якасці абслугоўвання  (нумары, хол набылі новы сучасны выгляд пасля рамонту, пастаянна ўдасканальваецца сістэма абслугоўвання кліентаў, ствараецца  атмасфера гасціннасці, добразычлівасці). Тут гарантаваны ўтульнасць і спакой  для заўсёдных гасцей – камандзіровачных і адпачываючых. Штодзённа ў 16 нумарах гасцініца гатова размясціць 32  чалавекі.

— Кліент заўжды мае рацыю. Па такім прынцыпе працуе персанал нашай гасцініцы, знаходзячы падыход да кожнага, імкнецца ствараць сапраўды дамашнія ўмовы для пражывання, каб людзі і ўдалечыні ад дома адчувалі сябе, як дома, — расказвае адміністратар гасцініцы Жанна Мядзвецкая. У многім дзякуючы густу, ініцыятыўнасці, шматлікім ідэям Жанны Мікалаеўны, яе творчаму падыходу да  справы, Ляхавічы маюць цяпер гасцініцу 2-й катэгорыі. А яшчэ адміністратар Мядзвецкая змагла згуртаваць вакол сябе калектыў аднадумцаў, які не проста падхоплівае ідэю, але кожны супрацоўнік і сам прапануе варыянты ўдасканалення работы і разам з калегамі ўвасабляе іх у жыццё.

А новаўвядзенняў, накіраваных на ўдасканаленне камфорту, апошнім часам у гасцініцы шмат, што з’яўляецца яшчэ адным тлумачэннем яе папулярнасці сярод гасцей і камандзіровачных не толькі Ляхавіччыны, але і суседніх раёнаў. Напрыклад, на пачатку  верасня менавіта ў ляхавіцкай гасцініцы спыніліся карэспандэнты  газеты “Рэспубліка”. Сталічныя госці былі прыемна ўражаны  ўзроўнем абслугоўвання, ветлівасцю і тактоўнасцю персаналу, шматлікімі навінкамі. Яны не толькі шчыра падзякавалі калектыў гасцініцы, але і накіравалі пісьмо-падзяку за ветлівае і якаснае абслугоўванне кіраўніцтву  камунгаса.

Кожны з пастаяльцаў гасцініцы можа пры жаданні скарыстацца бесправадным скорасным інтэрнэтам.  Для гэтага няма ніякай неабходнасці бегаць па горадзе ў пошуку картак для разліку – іх без праблем можна набыць у  касіраў па разліках непасрэдна ў гасцініцы ці скарыстацца ўласным кодам доступу. Сваіх шматлікіх пры-хільнікаў мае і інтэрактыўнае тэлебачанне Zala,  якое ёсць у кожным нумары.

Кіраўніцтва камунгаса трымае руку на пульсе часу і з перспектывай глядзіць у будучыню. Паслугі гасцініцы актыўна рэкламуе, зацікаўлена яно і ў развіцці турызму на Ляхавіччыне. Менавіта таму на сайце КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” ёсць  старонка гасцініцы, дзе размешчаны фотаздымкі гістарычных помнікаў і мясцін, палацава-паркавых  ансамбляў Ляхавіччыны, краявіды з  кароткай інфармацыяй пра кожны  аб’ект.  Чым не турыстычная прапанова? Таксама праз інтэрнэт можна без усялякіх праблем забраніраваць месца ў гасці-          ніцы (кожны жадаючы можа адправіць пісьмо ці заяўку на электронны адрас: hotellhv@ brest.by. У лютым 2011 года ўстаноўлена  аўтаматызаваная гасцінічная сістэма “Візіт”, якая дазваляе  значна палепшыць якасць абслугоўвання кліентаў і мае шэраг пераваг перад звычайным  гасцінічным працэсам засялення, разліку, размяшчэння і г.д.

— Дзякуючы “Візіту”, гасцініца мае шэраг пераваг. Цяпер вельмі хутка можна атрымаць аператыўную і канкрэтную інфармацыю пра кожны нумар, забяспечыць поўны кантроль за наяўнымі і безнаяўнымі  разлікамі. Да таго ж аптымальна выкарыс-   тоўваецца сістэма браніравання нумароў, гібкая цэнавая палітыка прымянення спецыяльных скідак. Даныя пра кожнага кліента застаюцца ў базе даных і, напрыклад, калі ён засяляецца ў гасцініцу ў наступны раз, то афармленне зойме літаральна некалькі хвілін, чалавеку не давядзецца траціць час на запаўненні бланкаў, — расказвае пра новую сістэму Жанна Мядзвецкая.

Задаволены кліенты і тым, што разлічыцца за паслугі можна не толькі наяўнымі грашыма, але і з дапамогай  пластыкавых банкаўскіх картак, што вельмі выгадна, зручна і хутка.  Да таго ж у гасцініцы ёсць свой тэлефон-факс, па якім  можа прыняць ці ад-правіць патрэбную інфармацыю.

Не дзіўна, што з такім шырокім комплексам паслуг, якія пастаянна ўдасканальваюцца і пашыраюцца, дэтальна распрацаванай сістэмай скідак,  ветлівым і прафесійным абслугоўваннем, чысцінёй,          камфортнасцю і ўтульнасцю ў нумарах гасцініца  трэці год запар працуе прыбыткова. За гэты час супрацоўнікі  (касіры па разліках  Зінаіда Яраш, Іна Гачко, Надзея Ясінская і Галіна Рагоўская, пакаёўкі Марыя Данілевіч і Ганна Гарбар) чуюць у свой адрас толькі словы ўдзячнасці за створаныя камфортныя ўмовы і добразычлівасць да кліентаў. Гэтыя жанчыны, як тонкія псіхолагі, умеюць і знаходзяць падыход да кожнага жыльца, ветліва і ўважліва ставяцца да просьбаў, прыслухоўваюцца да пажаданняў і, канешне, імкнуцца, каб заўжды  тут было не толькі чыста і ўтульна, але і зручна.

Уявіць гасцінічную карціну, не зазірнуўшы ў нумары, проста нельга. У абавязковым парадку ў кожным нумары — электрачайнік, кружкі, талеркі, лыжкі, у нумарах вышэйшага і першага разраду – неабходны набор кухоннага посуду, можна карыстацца прасам,  іншай бытавой тэхнікай, абсталяваны пакоі  сучаснай і стыльнай мэбляй. У гасцініцы кругласутачна ёсць гарачая вада.

Самае таннае месца ў 3-месным нумары блочнага тыпу каштуе 55550 рублёў у суткі, самы дарагі нумар (гэта пакой са шчаслівым нумарам 7) – 209740 рублёў і нагадвае ён добраўпарадкаваную 3-пакаёвую кватэру з усімі выгодамі, мэбляй і посудам.

Па рэйтынгу папулярнасці бясспрэчны лідар — аднамесны нумар з двухспальным ложкам (іх у гасцініцы 2, адзін у ружовых колерах, другі – у  бардова-залацістых). Асабліва папулярны ён сярод маладажонаў, але не толькі. Так, ужо каторы год запар менавіта такі нумар двойчы ў год браніруе сям’я масквічоў, якая прыязджае ў госці да сваякоў. Менавіта яна  зусім нядаўна пакінула свой водгук  у кнізе заўваг і прапаноў: “Шчыры дзякуй за цудоўнае абслугоўванне і ўважлівыя адносіны да гасцей. Тут вельмі ўтульныя і чыстыя нумары і ветлівы персанал”.

Як ужо адзначалася, у гасцініцы распрацавана і паспяхова дзейнічае   спецыяльная сістэма скідак. Так, маладажонам нумар абыходзіцца на 10 працэнтаў танней, чым іншым кліентам. Такая скідка праду-гледжана і для  турыстычных груп, спартыўных каманд колькасцю ад 10 і больш чалавек.  Дзейнічаюць  20-працэнтныя скідкі пры браніраванні нумара на выхадныя дні з 12 гадзін пятніцы да 12 гадзін нядзелі.

За апошнія гады гасцініца кардынальна змянілася, пераўтварылася.  Самая важкая і важная адзнака за работу вы-стаўляецца кліентамі. І яна заўсёды толькі самая высокая, пра што сведчаць шматлікія словы ўдзячнасці і  шчырыя пажаданні  ў адрас  усіх без выключэння  работнікаў гасцініцы накшталт тых, якія адрасавалі будаўнікі  Пінскай СПМК-35: “Дзякуй за ўтульнасць, гасціннасць, добразычлівасць і добрае, ветлівае абслугоўванне”.

Пры такіх адносінах да справы чаму б не ўявіць, што з цягам часу і ў Ляхавічах будзе свая “зоркавая” гасцініца. Пажывём – пабачым.

Галіна КАНЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *