Прад’явіце вашы аргументы!

Тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў за 2015 год – не пазней за 20 лютага 2017 года.
Пры наяўнасці падстаў для вызвалення ад выплаты збору грамадзяне маюць права падаць адпаведныя дакументы ці тлумачэнні, якія будуць разгледжаны падатковым органам.
Напрыклад, грамадзянін С., які атрымаў паведамленне на выплату збору на фінансаванне дзяржрасходаў, прадставіў дакументы (копія працоўнай кніжкі і копія працоўнага дагавора), якія сведчаць пра адсутнасць у яго абавязку па выплаце збору за адпаведны падатковы перыяд, бо ён знаходзіўся ў Беларусі менш за 183 дні ў 2015 годзе.
Грамадзянін Н. на адрас электроннай пошты падатковай службы накіраваў копіі дакументаў, што пацвярджаюць яго рэгістрацыю, месца фактычнага знаходжання на тэрыторыі замежнай дзяржавы больш за 183 дні. Гэтыя дакументы з’яўляюцца падставай для вызвалення ад выплаты збору.
Інспекцыя МПЗ па Ляхавіцкім раёне нагадвае, што мясцовым органам улады Дэкрэт № 3 дае права вызваляць грамадзян ад выплаты збору ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пры гэтым пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй маюцца на ўвазе аб’ектыўныя абставіны, што не залежаць  ад грамадзяніна, і якія ён не можа пераадолець самастойна. Для разгляду пытання аб вызваленні  ад выплаты збору неабходна звярнуцца з заявай у выканаўчы і распарадчы орган па месцы жыхарства. Дарэчы, па гэтых падставах вызвалены ад выплаты збору 8 жыхароў раёна.
Кансультацыю па пытаннях практыкі прымянення нормаў Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” можна штодзень атрымаць у ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах 2-34-86, 2-41-47, 2-05-55 або ў інспекцыі МПЗ па Брэсцкай вобласці (80162) 27-87-30, 27-87-33, 27-87-34.
Алена ПАЛУЯНЧЫК,
намеснік начальніка ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *