22 красавіка – суботнік. Працуем усе!

Гэтая субота для многіх нашых землякоў працоўная. У Беларусі пройдзе  рэспубліканскі суботнік, а ў нашым раёне 22 красавіка аб’яўлены і раённы працоўны дэсант. Агульнымі сіламі запланавана вырашыць грандыёзныя задачы: навесці парадак у райцэнтры і вёсках, на вытворчых і падведамасных тэрыторыях, у аздараўленчым летніку “Чайка” і на зонах адпачынку, вакол месцаў баявой славы і ў паркавых ансамблях.
А грошы, што нашы землякі заробяць на суботніку, дадуць магчымасць зрабіць яшчэ нямала добрых спраў, у тым ліку рэканструяваць і аднавіць гісторыка-культурныя каштоўнасці, умацаваць базу ўстаноў адукацыі. Напрыклад, летась усе, хто пералічыў сродкі, унеслі свой уклад і ў будаўніцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці, і ў будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (бо частка заробленага пералічана ў абласны і рэспубліканскі бюджэты). Што датычыць раёна, то за гэтыя сродкі ў Ляхавічах устаноўлены памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам і добраўпарадкавана тэрыторыя вакол яго, праведзены немалыя работы па аднаўленні былой сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы, арганізоўваліся культурна-масавыя мерапрыемствы і г.д. А колькі патрэбнага і важнага мы можам зрабіць разам сёлета!
Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніках, пералічваюцца на рахунак раённага выканаўчага камітэта (р/р 3641607910062 у ЦБП 117 г.Ляхавічы, філіял 802 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Баранавічы, МФА 150501245, УНП 200058350).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *