Чарка, цыгарэта, пажар…

У суботу ў 14.10 у Ляхавіцкі РАНС паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Альхоўцы. На момант прыбыцця першых падраздзяленняў МНС дах быў поўнасцю ахоплены агнём. Гаспадар дома знаходзіўся на вуліцы.
Пажар быў ліквідаваны ў 14.30. Агонь паспеў часткова знішчыць дах, пашкодзіць перакрыцце, унутраную аддзелку і маёмасць.
Са слоў суседзяў, якія ўбачылі ўзгаранне, на момант яго ўзнікнення ўнутры дома маглі знаходзіцца людзі. Жыхар вёскі Заліпенне, які быў тут у гасцях, залез праз акно ўнутр дома, дзе ўбачыў нецвярозага гаспадара 1981 года нараджэння. Малады чалавек дапамог яму выбрацца з пылаючага дома праз акно.
Гаспадар дома – непрацуючы, пражывае разам з жонкай і двума непаўналетнімі дзецьмі, якія на момант пажару знаходзіліся ў школьным летніку, жонка –
на рабоце. Са слоў жанчыны, яе муж  злоўжывае спіртнымі напіткамі.
Прычына пажару высвятляецца. У тым ліку разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
За некалькі тыдняў гэта ўжо трэці выпадак у раёне, дзе прычынай пажару сталі цыгарэта і алкаголь. Няма больш небяспечнага ворага, чым запаленая цыгарэта ў руках п’янага чалавека, асабліва, калі ён курыць у ложку перад сном. Акурак выпадае з рукі на ложак, адзенне, падлогу. Тлеючая цыгарэта небяспечная не толькі тым, што ад яе загараюцца пасцельныя прыналежнасці,  але і садзейнічае моцнаму задымленню памяшкання, што выклікае атручванне чалавека, які спіць, і можа прывесці да яго смерці.
Папярэдзіць такую бяду нескладана: ні ў якім выпадку не курыце ў ложку, а таксама каля лёгкіх на загаранне рэчываў і матэрыялаў; не пакідайце ў попельніцы непатушаныя акуркі і запалкі, не кідайце іх у карзіны для смецця.
Пакуль кожны не ўсвядоміць усю сур’ёзнасць і глыбіню праблемы, фінал можа быць трагічным.
Валерый РАВІНСКІ,  начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *