Чаму пасажыры ходзяць пешшу?

Днямі ў рэдакцыю звярнулася жыхарка Падлесся Іна Коршун. Абураная жанчына расказала невясёлую і зусім не святочную гісторыю: 7 лістапада больш як дзясятку патэнцыяльных пасажыраў аўтобуса Баранавічы-Дамашы-Ляхавічы (і гэта толькі тыя, хто стаяў на аўтобусным прыпынку ў Падлессі, не ўлічваючы іншыя прыпынкі) давялося дабірацца да райцэнтра сваім ходам — дзе на спадарожных машынах, дзе пешшу. Аўтобус, колькі яго ні чакалі, так і не прыйшоў. Хаця, згодна інфармацыі Баранавіцкага аўтапарка, надрукаванай у раённай газеце за 2 лістапада, аўтобусы ў гэты дзень рухаліся па графіках нядзелі. У дыспетчарскай аўтастанцыі «Ляхавічы» і аўтавакзала «Баранавічы», куды тэлефанавалі занепакоеныя людзі, адказалі: маўляў, аўтобус «не пусцілі»…

Надвор’е было далёка не спрыяльным, а сумкі ў многіх цяжкімі, да таго ж сярод тых, хто чакаў аўтобус, былі людзі, якія спяшаліся на цягнік… Святочны адпачынак для работнікаў аўтапарка трансфармаваўся ў нязручнасці і непрыемнасці для некаторых мясцовых жыхароў. І што з гэтай нагоды думае кіраўніцтва  ААТ «АП г. Баранавічы»?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *