Са знакам якасці. ЗТАА «БелДан»

Камбайнеры Артур Гутырчык і Іосіф Ламанос.

Земляробства ў ЗТАА «БелДан» няхай і не галоўная крыніца прыбытку, але вельмі важная галіна. Сёлета ў  раённым спаборніцтве на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур гаспадарка – у тройцы лідараў, лепшыя камбайнеры таксама адсюль.

Сакрэт поспеху? Граматныя дзеянні агранамічнай службы, адпрацаваныя тэхналогіі і сучасная магутная тэхніка. А яшчэ руплівыя механізатары, якія сваю справу робяць з гонарам і знакам якасці.
Не першы раз перамагае ў раённым спаборніцтве старшы камбайнер Іосіф Ламанос. Святкуе перамогу і зараз. Яго намалот  – 1726 тон збожжа і рапсу на ўмоўны камбайн.
Камбайнер Артур Гутырчык быў сярод тых, хто адкрыў у раёне спіс тысячнікаў.  Фінішаваў на ўборцы з  вынікам 1706 тон. Лідарскія пазіцыі займаў і раней – летась яго праца адзначалася на абласных «Дажынках».
Хоць і  малады, але вопытны  (за плячамі дзясятак уборачных сезонаў) капітан жніўнага карабля Максім Горбік.  Дарэчы, яго  партрэт занесены на раённую Галерэю славы. Каторы год паказвае клас на жніве механізатар  Аляксандр Азарчык. Яго калега Сяргей Гутырчык таксама вызначаецца працавітасцю і надзейнасцю, уменнем адчуваць тэхніку.
Жніўны канвеер «БелДана» працаваў зладжана і без збояў.  6460 тон збожжа –  такі плён працы тутэйшых хлебаробаў. А яны, як адзначае галоўны аграном таварыства Якаў Кандыба, – самая важкая каштоўнасць прадпрыемства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *