Ацяпляльная паўза ў Ляхавічах

Пару дзён панавала цёплае, камфортнае надвор’е, якое нагадвала хутчэй вераснёўскае. Казалі, што пачалося бабіна лета. І ў кватэрах адразу стала горача і душна – адкрытыя ў шматкватэрніках фортачкі таму пацвярджэнне.

Па распараджэнні старшыні райвыканкама з 17 кастрычніка ў жылыя дамы нашага раёна прыпынена падача цяпла. У сацыяльных аб’ектах – школах, дзіцячых садах, бальніцах – дзейнічае рэжым працеплівання, – расказаў галоўны інжынер камунгаса Аляксандр Жук.

Калі тэмпература паветра будзе вышэй за плюс 10, ацяпляльная паўза будзе працягвацца,  пачне  паніжацца – цяпло зноў вернецца ў кватэры, запэўнілі камунальнікі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *