Героям дня. Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!

Прыміце  шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй прафесіяй, прымнажае цудоўныя традыцыі, закладзеныя многімі пакаленнямі  папярэднікаў.
Працаўнікоў вёскі заўсёды вызначалі прыродная мудрасць,  дбайныя адносіны да зямлі, стойкасць, цярпенне і, галоўнае, працавітасць. Сельская праца жыццёва важная для забеспячэння харчовай бяспекі краіны.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім працаўнікам  і ветэранам аграрнай сферы і перапрацоўчай галіны за адданасць справе, вернасць роднай зямлі і сялянскаму абавязку, неацэнны ўклад у развіццё Ляхавіцкага раёна.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, дастатку і новых працоўных дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт.                                    Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *