Аўтобуснае папаўненне

Няхай так   супала выпадкова. Але Ляхавіцкая аўтастанцыя, а з ёй і мясцовыя пасажыры ўжо атрымалі ад аўтобуснага парка   г. Баранавічы навагодні  падарунак –  новенькі   «МАЗ-226».

На гэтым пасажырскім аўтобусе па прыгарадных і гарадскім маршрутах адправіліся вадзіцелі Міхаіл (на здымку) і Аляксандр Бурчыцы. Дарэчы, не цёзкі па прозвішчы – родныя браты.
Пасажыраўмяшчальнасць аўтобуса амаль 60 чалавек. Камфортны і ўтульны салон проста не можа не падабацца, а знешні дызайн так і хочацца назваць сонечным. З такім аўтобусам зімой халадоў можна не баяцца, а летам са спякотай дапамогуць справіцца вентылятары, якія забяспечваюць падачу свежага паветра.
Транспартны сродак абсталяваны рухавіком экалагічнага класа «Еўра-5», а гэта, у сваю чаргу, азначае кантроль за выкідам выхлапных газаў у атмасферу.
І, верагодна, транспартнае абнаўленне будзе працягвацца, падзяліліся работнікі аўтастанцыі.
Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *