Усе аспекты важныя

Раённая тэрытарыяльная выбарчая камісія праводзіць праверку дакументаў, пададзеных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

11 студзеня 2018 года адбыўся раённы семінар-вучоба кіруючага складу ўчастковых выбарчых камісій па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

У семінары прынялі ўдзел старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, старшыні і сакратары ўчастковых выбарчых камісій, прадстаўнікі РАУС, РАНС, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Намеснік старшыні Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Наталля Мацкевіч гаварыла пра арганізацыйныя пытанні правядзення выбарчай кампаніі. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Чайкоўская засяродзіла ўвагу на рабоце ўчастковых выбарчых камісій. Тэмай выступлення галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алега Траццяка стала ідэалагічнае забеспячэнне кампаніі.
Абмяркоўваліся і іншыя актуальныя пытанні.
Андрэй НАВАГРАН,
старшыня раённай
тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *