Пагаварылі

6 лютага днём у РАУС паступіла паведамленне  ад дзяжурнай медсястры хірургічнага кабінета райпаліклінікі аб тым, што за медыцынскай дапамогай звярнуўся 50-гадовы жыхар вёскі Задвор’е з цялеснымі пашкоджаннямі. Устаноўлена, што траўмы пацярпеламу нанёс яго 46-гадовы аднавясковец. Праводзіцца праверка.

Аляксандр ЕРМАКОЎ,
начальнік РАУС

Самі вінаватыя

8 лютага прыкладна ў 16 гадзін стала вядома пра пажар у гаражы ў двары дома па вуліцы Юбілейнай. У выніку загарання пашкоджаны маторны адсек і салон аўтамабіля “Аўдзі”, нязначна пацярпелі і драўляныя канструкцыі гаража. Калі б гаспадыня не заўважыла пажар на самым яго пачатку і своечасова не паведаміла пра здарэнне па тэлефоне 101, то наступствы   маглі б быць больш сур’ёзнымі. Хаця гэтага пажару магло і не быць наогул, калі б гаспадары аўтамабіля не парушалі правілы пажарнай бяспекі. Прычынай узгарання стала ўстаноўленая ў гаражы самаробная печка-буржуйка, якая палілася  без нагляду, і ля якой ляжалі згараемыя рэчы.

Парушэнне элементарных нормаў правілаў пажарнай бяспекі стала прычынай гарэння надворнай пабудовы, пра якое апоўдні 9 лютага паведаміў медперсанал паліклінікі. Як аказалася, гаспадыня аднаго з дамоў вынесла гарачае вуголле і высыпала побач з пабудовай, хаця катэгарычна забараняецца рабіць гэта бліжэй за 15 метраў ад будынкаў.

У абодвух выпадках вінаватыя будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.  Строгае захаванне правілаў пажарнай бяспекі – адна з галоўных умоў вашай бяспекі і спакою.

Андрэй ЖУРАЎСКІ,
намеснік начальніка РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *