Шаноўныя чытачы «Ляхавіцкага весніка»! Дарагія сябры! Любімыя землякі!

2018-ы – юбілейны для раёнкі, якой спаўняецца 75 гадоў. Першы нумар тады падпольнага выдання – газеты-партызанкі – выйшаў 24 кастрычніка 1943 года ў партызанскім атрадзе імя Лазо, які дыслацыраваўся ў Машукоўскім лесе. «Совецкі патрыёт», «Будаўнік камунізма», «Ляхавіцкі веснік» ва ўсе часы быў і застаецца патрыётам. З любоўю да радзімы, да людзей спяшаецца расказаць пра час, пра землякоў, пра справы і мары, пра тое, што было, і пра тое, што ёсць. Двойчы на тыдзень у класічным «папяровым» выкананні раёнка – у вас, і штодня абнаўляюцца навіны ў электроннай версіі «ЛВ». «Веснікаўцы» плануюць шмат цікавых сустрэч, творчых праектаў, прысвечаных Году малой радзімы і юбілею выдання. І ўсё гэта – разам з вамі, для вас і пра вас, сябры і прыхільнікі раёнкі! Чакаем вашых лістоў, вашых прапаноў, вашых расказаў, падказак, а таксама жадання працягваць стасункі з газетай. Апошняе проста зрабіць афармленнем падпіснога абанемента на «ЛВ». Самы час, каб і ў другім квартале нам быць разам. Звяртайцеся, калі ласка, у аддзяленні сувязі, да паштальёнаў і ў рэдакцыю. Чакаем!
Шчыра ваш, «Ляхавіцкі веснік».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *