Статус абавязвае. У Ляхавіцкім раёне выбраны кіраўнікі сельскіх Саветаў дэпутатаў

Нядаўна выбраныя дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання прыступілі ўжо да работы. Акрамя дэпутатаў абласнога і раённага Саветаў,
жыхары Ляхавіччыны выбралі   88 дэпутатаў сельскіх Саветаў. У склад апошніх увайшлі прадстаўнікі самых розных прафесій, найбольш (29 чалавек) – аграрыі. Вялікае прадстаўніцтва ў сельскіх Саветах работнікаў сацыяльнай сферы– педагогаў, медыкаў, работнікаў культуры (21). Дэпутатамі сельскіх Саветаў сталі таксама прадстаўнікі гандлю і бытавога абслугоўвання, дзяржаўных і праваахоўных органаў, іншых сфер дзейнасці. Дарэчы, 40 новаабраных дэпутатаў сельскіх Саветаў – жанчыны, 45 маюць вопыт работы ў папярэднім скліканні.
15 і 16 сакавіка ў Ляхавіцкім раёне прайшлі першыя сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На сесіях былі выбраны старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Старшынёй Ганчароўскага сельскага Савета выбраны Плескацэвіч Уладзімір Станіслававіч;
Жарабковіцкага – Булатая Ніна Леанідаўна;
Конькаўскага – Багушэ-віч Дзмітрый Юр’евіч;
Крывошынскага – Чаранкевіч Юрый Міхайлавіч;
Начаўскага – Новік Вяча-слаў Аляксандравіч;
Навасёлкаўскага – Мацюшэнка Аляксандр Іванавіч;
Альхоўскага – Кулак Вячаслаў Барысавіч;
Востраўскага – Тадра Уладзімір Фёдаравіч.

Леанід КАЛБАСА,
старшыня раённага  Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *