Вельмі важная справа

Калі пастарацца акрэсліць усю работу камунальнікаў некалькімі словамі, то гэта будзе выглядаць прыкладна так: робяць усё, каб забяспечыць нам зручнае жыццё.

Зараз у штаце КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” 520 чалавек. Клопатаў хапае ў кожнага – і ў кіраўніцтва, і спецыялістаў, і рабочых. Пра сферу адказнасці падраздзяленняў гавораць назвы ўчасткаў: “Кацельная гаспадарка”, “Саначыстка”, “Жылфонд”, “Добраўпарадкаванне”  (у склад гэтага падраздзялення ўваходзіць яшчэ і ўчастак “Зялёнае будаўніцтва”, які займаецца азеляненнем вуліц), “Водаканал і кана-лізацыя” (у яго складзе – участак “Ачышчальныя збудаванні”), “Аўтатранспарт” (а аўтапарк у камунальнай службы немалы – 54 адзінкі тэхнікі). Акрамя таго – аварыйна-тэхнічная служба, энергетычны ўчастак, гасцініца, магазін “Рытуальныя паслугі”…

Атрымаць хаця б прыкладнае ўяўленне пра маштаб зоны адказнасці камунальнікаў дапамогуць наступныя лічбы: на балансе прадпрыемства – 167 дамоў агульнай плошчай больш як 152 тысячы квадратных метраў (у тым ліку 74 дамы плошчай 51 тысяча “квадратаў” у сельскай мясцовасці), 25 кацельняў, 20 лазняў, 56 артсвідравін, 30 воданапорных вежаў, 3 станцыі абезжалезвання, ачышчальныя збудаванні  магутнасцю 3 тысячы кубаметраў сцёкаў у суткі, сотні кіламетраў водаправода, каналізацыйных сетак і цепласетак. Пералік, дарэчы, не вычарпальны.

Чыстыя вуліцы, яркія клумбы і зялёныя зоны, адрамантаванае асфальтавае пакрыццё гарадскіх дарог і тратуараў, абноўленыя фасады будынкаў і капітальна адрамантаваныя шматкватэрнікі, пясочніцы і дзіцячыя пляцоўкі, вулічнае асвятленне і святло ў пад’ездах – гэта і многае іншае з’яўляецца вынікам намаганняў працаўнікоў камунальнай службы. І мы ўспрымаем гэты вынік як належнае,      неад’емную частку свайго зручнага жыцця. А пра тых, хто яго стварае, успамінаем толькі калі сутыкаемся з чарговымі праблемамі накшталт недастаткова цёплых батарэй, працякаючых кранаў або выкінутага пад наш балкон чужога пакета са смеццем.

Заўтра камунальная служба адзначае прафесійнае свята.  Выдатная нагода, каб сказаць яе працаўнікам шчыры дзякуй за прафесіяналізм, залатыя рукі і імкненне зрабіць наш агульны дом яшчэ больш прыгожым і ўтульным.

Святлана БЕЛЬМАЧ

2 thoughts on “Вельмі важная справа

  • 25/03/2012 в 21:41
    Permalink

    Насчет отремонтированного асфальтового покрытия дорог и тротуаров это Вы уже загнули…. И вообще пишите о реальных вещах и проблемах. А то у вас на бумаге все хорошо и замечательно, а на самом деле в районе очень много проблем до которых никому нет дела((((((((

  • 24/04/2012 в 21:43
    Permalink

    Виктор почему? я про дорогу )) дорогу ремонтировали ))… только этого хватило на 2 дня )) Солидарен с Виктором. Некоторая информация не соответствует действительности, ведь если …овно назвать розой, вонять оно от этого не перестанет. А если писать про реальные вещи, то и писать не про что. Начинайте выпускайте газету без текста и в рулонах )).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *