Тут праполка, там касьба

Асноўныя майскія клопаты аграрыяў зноў у полі. З кожным днём усё гучней нагадвае пра сябе касавіца. Ад колькасці назапашаных кармоў залежаць прывагі і надоі статка. У кампанію ўключыліся ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Некаторыя, напрыклад, КСУП «Тальмінавічы» і «Востраў-Агра», аб’ядналі свае намаганні, тэхніку і лю- дзей – стварылі агульны касавічны атрад, які працуе пачаргова ў кожнай з гэтых гаспадарак.
Выконваючы абавязкі начальніка райсельгасхарчу Ігар Яварчук расказаў, што сёлета ў ААТ «Жарабковічы», «Шлях новы», «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», ДП «Нача», ЗАТ «Белпрампрыбор» будуць пабудаваны дадаткова 14 сянажна-сіласных траншэй.
Не касавіцай адзінай жывуць сельгасугоддзі. На парадку дня яшчэ адна тэрміновая работа – хімпраполка яравых культур, кукурузы, цукровых буракоў. Тры сельгаспрадпрыемствы пачалі апрацоўку пасеваў цукровых буракоў. «Жарабковічы» набылі неабходныя прэпараты за ўласныя сродкі, «Шлях новы» і райаграсэрвіс – з дапамогай Жабінкаўскага цукровага завода. А вось тэхніка для гэтых мэт у кожнага свая і ў неабходнай колькасці.
З ядахімікатамі для праполкі кукурузы аграрыям раёна дапамагае бюджэт. Частку прэпаратаў гаспадаркі атрымліваюць праз «Брэстаблаграсэрвіс», частку набываюць самастойна. Дарэчы, дапамога аказваецца толькі тым, хто сеяў беларускім насеннем.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *