Крымінал. Здарэнні ў Ляхавіцкім раёне

Адказнасць  за пагрозу
5 чэрвеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па арт. 364 (пагроза прымянення насілля ў адносінах супрацоўніка аддзела ўнутраных спраў), санкцыя якога прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.
Пралогам крымінальнай справы стала злачынства, учыненае напачатку красавіка жыхаром Ляхавіцкага раёна 1978 г.н.
Вечарам 9 красавіка на прахадной ільнозавода ён пагражаў забойствам работнікам прадпрыемства, трымаючы ў руках пнеўматычны пісталет, знешне падобны на баявую зброю. Супраць парушальніка ўзбуджана крымінальная справа па арт. 186 КК.
Падчас расследавання і было ўстаноўлена, што згаданы грамадзянін у той жа вечар пагражаў прымяненнем насілля з выкарыстаннем таго ж пісталета работнікам РАУС, якія прыбылі на месца здарэння па паведамленні пра ўчыненае злачынства.
Абвінавачаны заключаны пад варту.

Паквапіўся  на чужое
3 чэрвеня раніцай у РАУС звярнулася жыхарка Баранавічаў з заявай, што з яе дома ў Любейках невядомы выкраў газавы балон і пліту, рэдуктар, дзве шкатулкі, металічны посуд і іншае. Сума страты склала 120 рублёў.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што паквапіўся на чужое вясковец 1961 года нара- джэння. Злодзей затрыманы, частка ўкрадзенага канфіскавана. РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *