Гора макавае. 26 чэрвеня – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

Гэта вялікая бяда і вялікая праблема: наркаманія не прызнае ніякіх межаў і пагражае самай галоўнай каштоўнасці – жыццю.
Спажыванне наркотыкаў, іх незаконны абарот вядуць да шматлікіх трагедый. Пад уздзеяннем наркотыкаў чалавек губляе арыентацыю ў часе і прасторы, сацыяльнай сферы, узаемаадносінах з людзьмі, грамадствам, што суправаджаецца неадэкватнымі паводзінамі і сацыяльнай ізаляцыяй, прыводзіць да ўчынення злачынстваў: насілля, шантажу, рабаўніцтва, забойства…
Улічваючы ступень грамадскай небяспекі злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, Ляхавіцкі РАУС пастаянна праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на іх выяўленне, прафілактыку і папярэджанне.
Па даных наркалагічнага кабінета цэнтральнай раённай бальніцы, у нашым раёне на ўліку знаходзяцца 7 нарказалежных грамадзян (па стане на 1.05.2017 – 11). Яны ў пастаянным полі зроку прафілактычнай работы міліцыі.
На тэрыторыі раёна абстаноўка ў гэтым пытанні кантралюемая. Упаўнаважаныя органы вынікова працуюць па недапушчэнні распаўсюджвання наркотыкаў, у тым ліку ў маладзёжным асяроддзі.
Супрацоўнікі РАУС часта выступаюць па гэтай тэме ў навучальных установах і працоўных калектывах, даводзяць інфармацыю пра згубныя наступствы ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, пра адказнасць за любое «сяброўства» з імі. У зоне асаблівай увагі міліцыі – установы і тэрыторыі, дзе насельніцтва, у тым ліку моладзь, бавіць вольны час. Гэта дазваляе папярэдзіць правапарушэнні і злачынствы па лініі барацьбы з наркотыкамі.
У рамках гэтай праграмы запланаваны прафілактычныя і практычныя мерапры-емствы па выяўленні і знішчэнні дзікарослых зараснікаў канапель і маку, незаконных пасеваў указаных раслін на прысядзібных участках дамоў.
За два тыдні чэрвеня ў раёне выяўлена 4 выпадкі незаконных пасеваў маку (агульная маса знішчаных раслін – 15,5 кг з агульнай плошчы 105 м2). Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці (па арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь) за незаконнае вырошчванне маку 2 грамадзяніны.

ДАРЭЧЫ

з мэтай недапушчэння пасеваў, вырошчвання, збору і распаўсюджвання наркаўтрымліваючых культур, а таксама ўхілення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць распаўсюджванню наркотыкаў расліннага паходжання, у перыяд з 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзіць спецыяльная праграма «МАК».

Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,
начальнік РАУС.
Калі вы валодаеце інфармацыяй пра незаконныя пасевы, дзікарослыя зараснікі кана-пель і маку, паведаміце па кантактных тэлефонах: 8-033-640-95-96 МТС (старшы оперупаўнаважаны ГНіПТЛ Ляхавіцкага РАУС лейтэнант міліцыі Котаў Дзмітрый Аляксеевіч), 102, 2-48-37 (АДС Ляхавіцкага РАУС) ці ўчастковаму інспектару, які абслугоўвае ваш сельсавет. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *