Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Не для напітку саломка

РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса ( незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў) у адносінах мужчыны  1975 г.н.  Жыхар раёна раніцай 16 ліпеня знаходзіўся ў  Ляхавічах  на вуліцы Будаўнікоў  і меў пры сабе асабліва небяспечны наркатычны сродак – нявысушаную макавую саломку масай 394  грама.

Абвінавачаны заключаны  пад варту. Яму пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.

 

За пагрозу – адказнасць

Ляхавічанін 1952 г.н. у стане алкагольнага ап’янення пагражаў незнаёмай жанчыне – гаспадыне прыватнага дома – забойствам, для запалохвання выкарыстоўваў кухонны нож.  РАСК узбудзіў крымінальную справу па арт. 186 Крымінальнага кодэкса, санкцыя якога прадугледжвае  максімальнае  пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да двух гадоў.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *