Улад Цярпіцкі – чэмпіён!

На 18-19 жніўня сталічная «Чыжоўка-Арэна» стала адным вялікім татамі. Адкрыты кубак Еўропы па дзюдо сярод мужчын і жанчын, які тут праходзіў, пазіцыянаваўся як свайго роду рэпетыцыя – турніру дзюдаістаў у праграме маючых адбыцца ў Мінску ў наступным годзе II Еўрапейскіх гульняў. Пазмагацца за прызы турніру ў Беларусь прыехала каля 500 спартсменаў з больш як 40 краін свету. Што, у тым ліку, сведчыць пра ўзровень канкурэнцыі, якую атлеты краіны-гаспадара спаборніцтва вытрымалі з поспехам. У нашых пяць медалёў, два з якіх бронзавыя і тры – залатыя. Адно «золата» ў скарбонку каманды прынёс наш зямляк, выпускнік спартшколы Ляхавіцкага раёна Уладзіслаў Цярпіцкі. Улад стаў лепшым у спаборніцтве дзюдаістаў, вагавай катэгорыі «плюс 100». Дзякуючы, у тым ліку, і залатому выступленню Улада каманда Беларусі выйграла медальны залік.
Віншуем каманду і земляка, жадаем новых і самых высокіх спартыўных п’едэсталаў.


Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *